Былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава этапавалі з магілёўскага сьледчага ізалятару турмы №4. Пра гэта паведаміў дзяжурны. Праз тэлефон ён заявіў, што такога ў нас больш няма.
12.45 Кіраўнік адміністрацыі сьледчага ізалятара Аляксандар Ламаза заявіў праваабаронцам і журналістам, што 29 верасьня а 19-й гадзіне Андрэя Саньнікава этапавалі ў Бабруйск.
Ламаза заявіў, што ў магілёўскім ізалятары Саньнікаў знаходзіўся ад панядзелка.
Ламаза таксама сказаў, што Саньнікава ўжо павінны былі прывезьці ў бабруйскую калёнію.
Кіраўнік адміністрацыі магілёўскага ізалятара № 4 паведаміў, што за гэты тыдзень ён атрымаў праз пошту 19 заяваў з патрабаваньнем праінфармаваць грамадзкасьць пра стан здароўя Саньнікава.
Ранейц начальнік турмы Аляксандар Ламаза журналістам казаў, што этап з Саньнікавым можа адбыцца да канца гэтага тыдня. Наступнае месца зьняволеньня, паводле турэмшчыка, мусіць быць Бабруйск – так напісана ў суправаджальным лісьце.
Пра тое, што Андрэй Саньнікаў у Магілёўскай турме №4 стала вядома 26 верасьня. За гэты час зьняволены палітык два разы сустракаўся з адвакатам. У магілёўскую турму яго этапавалі з Наваполацкай калёніі.
13 траўня былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.