Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па абарону правоў – у Камітэт ААН


Грамадзкія актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны з Гомеля накіравалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яны просяць абароны ад мясцовых уладаў. У мінулым годзе актывісты павіншавалі гамельчукоў са сьвятам незалежнасьці Беларусі. Аднак 26 ліпеня праз суд іх абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыі і аштрафавалі кожнага на 1 мільён 50 тысяч рублёў.

Палякоў: “У нас год пайшоў на тое, каб аспрэчыць штраф ва ўсіх судовых інстанцыях. Аднак даказаць сваю невінаватасьць не ўдалося – скаргі нашы адхілялі. Не зразумела таксама, чаму дзеля распаўсюду віншавальных паштовак трэба праходзіць працэдуру іх дзяржаўнай рэгістрацыі на падставе нацыянальнага закону “Аб сродках масавай інфармацыі”.

Спадар Палякоў паведаміў, што адзін з судзьдзяў усур’ёз тлумачыў пэрыядычнасьць тым, што паштоўка была не адна – раздалі дзесяткі.

Актывісты дамагаюцца, каб Камітэт ААН прааналізаваў сытуацыю й прызнаў факт парушэньня з боку беларускай дзяржавы іх правоў на свабодны распаўсюд інфармацыі, а таксама права на разгляд справы незалежным, кампэтэнтным і неперадузятым судом.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG