Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік кіраўніка Нацбанку: Беларусь можа адмовіцца ад крэдыту МВФ


Тарас Надольны
Тарас Надольны
Намесьнік старшыні Нацыянальнага банку Беларусі Тарас Надольны не выключае, што Беларусь можа адмовіцца ад сваёй заяўкі на новы крэдыт МВФ і самастойна даць рады фінансава-эканамічнаму крызісу.

"Канчатковае рашэньне яшчэ не прынятае, але цалкам магчымы варыянт адмовы", — заявіў Надольны журналістам у сераду ў Менску, камэнтуючы сытуацыю вакол дыялёгу з МВФ.

"Цалкам магчыма, што мы самастойна ўправімся з сытуацыяй", — адзначыў Надольны.

Надольны пазытыўна ацэньвае завяршэньне зьдзелкі з Ашчадным банкам Расеі ў справе прыцягненьня крэдыту ў 1 мільярд даляраў для "Беларуськалія". Ён таксама лічыць, што "няма аб'ектыўных перадумоў, каб мы не атрымалі чарговы транш крэдыту ЕўрАзЭС на 400 мільёнаў даляраў".

"Пакуль мы даем рады ўласнымі сіламі", — запэўніў намесьнік кіраўніка Нацбанку Тарас Надольны, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG