Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску жыхары змагаюцца супраць высечкі лесу


Актывісты грамадзкай кампаніі «Абаронім лес» у Салігорску рыхтуюцца да кругласуткавай варты, каб спыніць незаконную, на іх думку, высечку лесу ў трохкутніку паміж гарадзкімі вуліцамі Заслонава і Казлова.



Паводле актывістаў, высечка можа адбыцца 10–11 верасьня. Яны не выключаюць, што ім прыйдзецца стаць «жывым шчытом» на шляху працаўнікоў, якіх накіруюць расчысьціць бэнзапіламі чарговую пляцоўку пад забудову.

Летась у гэтым раёне ўжо зьнішчылі частку зялёнай зоны. Пасьля пратэстаў грамадзкасьці высечкі спыніліся. У справу умяшаўся старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура, які забараніў мясцовым чыноўнікам чапаць лес. Але працы могуць аднавіцца, не выключаюць абаронцы лесу са спасылкай на крыніцы ў гарадзкой уладзе.

Актывісты кампаніі адзначаюць, што лес, які заплянаваны пад высечку на гэтых выходных, уваходзіць паводле зацьверджанага генэральнага пляну разьвіцьця гораду ў ляндшафтна-рэкрэацыйную зону, якая не павінна зьнішчацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG