Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Беларускай вайсковай славы адзначылі ў Варшаве


Каля 40 беларусаў прайшлі шэсьцем ад цэнтру Варшавы да памятнага знаку вайсковаму дзеячу Станіславу Булак-Балаховічу.

20 хвілінаў удзельнікі акцыі прастаялі ў цэнтры польскай сталіцы з нацыянальнымі сьцягамі, згадалі бітву пад Воршаю, а затым потым накіраваліся да памятнага знаку.

Шэсьце доўжылася каля гадзіны, пасьля чаго быў праведзены мітынг, на якім успаміналі генэрала Булак-Булаховіча.

Як паведамляюць арганізатары, акцыя завяршылася хвілінаю маўчаньня ў памяць аб героях Беларусі, а таксама аб загінулых ва ўчорашняй катастрофе хакеістах.

Падчас шэсьця і мітынгу да ўдзельнікаў падыходзілі палякі і цікавіліся, зь якой нагоды праводзіцца акцыя. Людзі выказвалі словы падтрымкі, сыгналілі з аўтамабіляў. Акцыя доўжылася паўтары гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG