Беларуская валютна-фондавая біржа (БВФБ) паведаміла, што 30 жніўня зьмяніла правілы зьдзелак з замежнай валютай. Новыя ўмовы прадугледжваюць пашырэньне пераліку замежных валют, 30% выручкі ў якіх трэба абавязкова прадаваць дзяржаве.
Нацбанк Беларусі 26 жніўня павялічыў з 8 да 18 сьпіс замежных валютаў, выручку ў якіх абавязкова трэба прадаваць. НБ увёў такое правіла, каб супрацьдзейнічаць экспартэрам, што пераводзяць прыбытак у валюты, якія не абавязкова прадаваць дзяржаве.
Сьпіс валютаў, прыбытак у якіх абавязковы да продажу:
Удзельнікі біржавых таргоў могуць самастойна разьлічвацца ў гэтых валютах.
Паводле правіла БВФБ, разьлікі пры апэрацыях з далярам ЗША, эўра, расейскім рублём і ўкраінскай грыўняй ідуць праз адмысловыя асабовыя рахункі Нацыянальнага банку, паведамляе Інтэрфакс.

- літоўскі літ
- латвійскі лат
- казахстанскі тэнге
- польскі злоты
- чэская крона,
- вугорскі форынт
- кітайскі юань
- новы ізраільскі шэкель
- новазэляндзкі даляр
- турэцкая ліра