На хатні адрас Уладзімера Кобеца прыйшлі дзьве афіцыйныя паперы зь міліцыі. "У першым лісьце знаходзіцца паведамленьне аб спыненьні крымінальнага перасьледу. У другім — што зьнятае часовае абмежаваньне на права грамадзяніна выяжджаць за межы Беларусі", — паведаміў Уладзімер Кобец.
Уладзімер Кобец быў кіраўніком выбарчага штабу экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. Пасьля выбараў Уладзімера Кобеца арыштавалі і больш за месяц трымалі ў сьледчым ізалятары КДБ паводле падазрэньняў ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.
Раней сілавыя структуры спынілі крымінальныя справы супраць:

- кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі;
- рэдактаркі сайту "Хартыя-97" Натальлі Радзінай;
- грамадзкага актывіста Алега Корбана;
- былога кандыдата на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва;
- актывіста перадвыбарчага штабу Міколы Статкевіча Алеся Арыстовіча.