Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасольства Італіі адклікала візу рэктара БДУ


Сяргей Абламейка
Сяргей Абламейка
У мэдыях была распаўсюджана інфармацыя пра меркаваную паездку ў Італію рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. У зьвязку з гэтым у пасольстве Італіі ў Беларусі паведамілі:

«Уязная віза ў Італію была выдадзена прафэсару Абламейку ў сьнежні 2010 году. У выніку зьменаў, якія адбыліся пазьней, віза была адклікана».

На шэрагу інтэрнэт-сайтаў зьявілася інфармацыя, што 18 жніўня рэктар БДУ зьбіраецца накіравацца ў Італію. У прэс-службе БДУ гэтую інфармацыю не пацьвердзілі і не абверглі.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сяргей Абламейка ўключаны ў сьпіс асобаў, якія зьяўляюцца неўязнымі на тэрыторыю Эўразьвязу. Сьпіс з 193 асобаў быў апублікаваны 20 чэрвеня 2011 году. Гэта было рэакцыяй ЭЗ на рэпрэсіі супраць апазыцыі і на судовыя працэсы супраць грамадзянаў, затрыманых падчас пратэстаў 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG