Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве


Натальля Радзіна
Натальля Радзіна
4 месяцы пасьля свайго зьнікненьня ў Кобрыне Радзіна знаходзілася ў Маскве.

Пра гэта сама Натальля паведаміла ў артыкуле на сайце Хартыя-97. Радзіна апісвае свае прыгоды пасьля таго, як 30 сакавіка яна зьнікла ў Кобрыне, дзе была ў ссылцы пасьля выхаду з турмы.

Увесь гэты час рэдактарка сайту charter97 Н.Радзіна перабывала ў Маскве, дзе яна зьвярнулася па дапамогу ва Ўправу вярхоўнага камісарыяту ААН у справах уцекачоў у Расеі. "Я ўдзячная расейскім уладам за тое, што ня гледзячы на "саюзныя" дамоўленасьці і супрацоўніцтва спэцслужбаў абедзьвюх краінаў, яны мяне ня выдалі Беларусі", — піша Натальля.

Пасьля прызнаньня яе ўцекачом па лініі ААН Радзіна вылецела ў Нідэрлянды, а потым — у Літву, дзе зарэгістраваны сайт Хартыі і дзе знаходзіцца калектыў сайту. 4 жніўня Радзіна папрасіла палітычнага прытулку ў Літве.

Рэдактарку інтэрнэт-сайту charter97 Натальлю Радзіну вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе 28 студзеня 2011 году пасьля месячнага знаходжаньня ў турме КДБ "Амэрыканка". Яна зьяўляецца адной абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG