Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў Менску і ў Берасьці


27 ліпеня ў Менску падчас ускладаньня кветак да помніка Янку Купалу былі затрыманыя Ніна Багінская і Натальля Водзіч. Іх даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Дакладныя прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Ускладаньне кветак да помніка Янку Купалу было прымеркаванае да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі 27ліпеня 1990 года.

Таксама ўвечары 27 ліпеня падчас маўклівай акцыі ў Берасьці былі затырманыя двое яе ўдзельнікаў, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG