Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэскі журналіст: “Такія тэракты ня робяць адзіночкі”


Андэрс Бэрынг Брэйвік
Андэрс Бэрынг Брэйвік
Так кажуць пра пятнічныя тэракты ў Нарвэгіі нарвэскі журналіст і пісьменьнік Мортэн Ентафт, які доўгі час працаваў карэспандэнтам тэлекампаніі NRK у Маскве і неаднойчы бываў у Беларусі, а таксама аўтарытэтны нямецкі экспэрт у галіне тэрарызму Рольф Тапхофэн.

Ентафт: Я не экспэрт у гэтым пытаньні. Але у мяне шмат пытаньняў заўсёды, калі, згодна з афіцыйнай вэрсіяй, за такімі тэрактамі стаяць адзіночкі. Некалькі месяцаў таму ў нас шмат пісалі пра выбух у менскім мэтро. Было шмат дзіўнага ў абставінах таго тэракту, аднак пакуль пра гэта казаць нічога не магу. Калі ў вас будзе судовы працэс, здаецца ў жніўні, тады будзе больш вядома.

Мортэн Ентафт
У нас за тэрактам таксама нібыта стаіць адзіночка. Паводле паведамленьняў, гэты чалавек плянаваў усё 9 гадоў. Ён напісаў вялікі дакумэнт, што дзейнічае ў адзіночку. Ён ня быў вядомы спэцслужбам. Спакойна сам рыхтаваў бомбу, сам купіў нейкія прылады. Гэты адзіночка, які сам робіць бомбу, ня меў аніякай спэцыяльнасьці. У яго толькі гімназія. І ўсё. У розных дакумэнтах ён называе сябе бізнэсоўцам. Але сталага нейкага бізнэсу ў яго не было. Дзіўна для мяне таксама тое. што ён набыў легальна зброю. Гэта ня надта проста ў нас. Вядома, зброю можна, напэўна, як і ў нас, так і ў вас набыць нелегальна, але Брэйвік набыў легальна. Гэта для мяне абсалютна незразумела. Таксама дзіўна, што ён спакойна пранёс бомбу да ўрадавага будынку – месца, дзе адбыўся выбух. Гэта значыць, арганізацыя выбуху ў такім месцы сапраўды была вельмі добра сплянаваная”.

Паводле нарвэскага журналіста, правыя экстрэмісты, нацыянал-патрыёты, хрысьціянскія фундамэнталісты, да якіх прылічае сябе Андэрс Бэрынг Брэйвік, усё гэта сапраўды прысутнічае ў скандынаўскіх краінах. Асабліва моцна ў Швэцыі і сама слаба ў Нарвэгіі. Цяпер жа, лічыць Мортэн Ентафт, падобная ацэнка павінна быць перагледжаная.

Рольф Тапхофэн
Калі ў нарвэскага журналіста афіцыйная вэрсія паліцыі выклікае зьдзіўленьне, то ў аўтарытэтнага нямецкага экспэрта ў галіне тэрарызму, кіраўніка інстытуту ў пытаньні прадухіленьня крызісаў (Эсэн) Рольфа Тапхофэна – вялікі сумнеў. Пра гэта Тапхофэн заявіў сёньня ў інтэрвію шэрагу эўрапейскіх выданьняў:

“Такое ня можа зьдзейсьніць адзіночка. Гэтаму нас вучыць гісторыя. Для плянаваньня і зьдзяйсьненьня патрэбныя саўдзельнікі. Шакуе тое, як тэрарыст брутальна выкарыстаў усе слабыя пазыцыі нарвэскага грамадзтва”, цытуе экспэрта нямецкі FOCUS.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG