Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Крыжовы паход" Андэрса Брэйвіка


Падазраваны ў тэрактах Андэрс Берынг Брэйвік
Падазраваны ў тэрактах Андэрс Берынг Брэйвік
Улады Нарвэгіі прад'явілі абвінавачаньні дырэктару сельскагаспадарчай фірмы Breivik Geofarm Андэрсу Берынгу Брэйвіку, падазраванаму ў ажыцьцяўленні тэрарыстычных актаў ва ўрадавым квартале ў Осла і летнім лягеры сацыял-дэмакратычнай моладзі на востраве Утоя.

Гаворыць намесьнік начальніка нарвэскай паліцыі Роджэр Андрэсэн:

- 32-гадоваму этнічнаму нарвэсцу, арыштаванаму ў сувязі з выбухам бомбы ў Осла і ўзброеным нападам на маладзёвы лягер на Утоя, выстаўленыя абвінавачаньні паводле артыкулу "тэрарызм і тэрарыстычная дзейнасьць". Згодна з нарвэскім Крымінальным заканадаўствам, гэты від злачынства прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да 21 году.

Як паведаміў адвакат Андэрса Брэйвіка Гейр Ліпэштад, яго падапечны прызнаў сваю віну. У часе допыту Брэйвік назваў свае дзеяньні "зьверскімі, але апраўданымі" і выказаў жаданьне даць больш падрабязныя тлумачэньні прычынаў свайго ўчынку падчас судовых слуханьняў у справе аб тэрактах, якія пачнуцца ў панядзелак. Падчас слуханьняў будзе прынятае рашэньне аб прадаўжэньні тэрміну арышту падазраванага.

Тым часам, нарвэскія сродкі масавай інфармацыі па крупінках узнаўляюць партрэт чалавека, які стаў самым буйным сэрыйным забойцам у гісторыі Нарвэгіі. Трагедыі, падобнай той, што здарылася 22 ліпеня, краіна ня ведала з часоў другой сусьветнай вайны.

Вынікам "крыжовага паходу", абвешчанага Андэрсам Брэйвікам нарвэскаму грамадзтву, сталі 93 забітых і пяцёра зьніклых бязь вестак, а таксама дзясяткі параненых, 20 зь якіх - у вельмі цяжкім стане. Нарвэская паліцыя ў цяперашні час занятая пошукамі саўдзельніка тэрарыста: выжылыя пасьля стральбы ў маладзёвым лягеры на востраве Утоя распавялі, што злачынцаў было двое. Са словаў відавочцаў, другі нападнік быў ростам каля 180 сантымэтраў, меў густыя цёмныя валасы і выглядаў як тыповы нарвэжац. Саўдзельнік Андэрса Брэйвіка ня быў апрануты ў паліцэйскую форму, у адной руцэ ён трымаў пісталет, за сьпінай у яго была стрэльба.

Цалкам гэты матэрыял можна чытаць на сайце Расейскай службы нашага радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG