Чаму вязень шклоўскай калёніі Алег Гнедчык не атрымаў яшчэ ніводнага ліста? Сваякам Фёдара Мірзаянава паведамілі, што яго не адправяць да касацыі ў калёнію. Алесю Атрошчанкаву дазволілі трохдзённае спатканьне з жонкай. Адвакат Андрэя Саньнікава будзе падаваць дадатковую скаргу на прысуд.
Алег Гнедчык, асуджаны за Плошчу на 3,5 году ўзмоцненага рэжыму, ужо болей за месяц знаходзіцца ў Шклоўскай калёніі й за гэты час не атрымаў з дому і ад сяброў ніводнага ліста. Можа, пра яго забыліся сваякі?
Маці вязьня Валянціна: «Увогуле ніякіх лістоў яму не даходзіць, хоць і пішу рэгулярна. І сябры таксама. Не разумею, чаму. Ён некалькі разоў званіў мне і кажа, чаму вы ня пішаце? Кажу, што пішу, а ён кажа, што лістоў зусім няма».
Ад сына Валянціна Гнедчык даведалася, што ягоныя размовы праслухоўваюцца, і што на вязьняў аказваецца пэўны ціск, калі ў іх няма грошай.
Фёдара Мірзаянава ў нядзелю, 10 ліпеня, мусілі адправіць з Валадаркі ў калёнію пад Івацэвічамі. Але, як высьветліла маці вязьня ў сьледчым ізалятары, пераезд адкладаецца. «Заяву не задаволілі. Калі і пераедзе, дык пасьля разгляду касацыі 15 ліпеня», — сказалі Людміле Мірзаянавай на Валадарцы.
«Ведаю, як будзе разгублены і незадаволены Фёдар, бо ён сам прыняў рашэньне пакінуць Валадарку і адправіцца ў „Ваўчыныя норы“, але — што зробіш. Вось такая навіна».
Ірына Халіп апавяла пра сустрэчу свайго мужа, экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, з адвакатам, якая адбылася 8 ліпеня ў сьледчым ізалятары:
«Адвакат казаў, што Андрэй прасіў яго наступным разам прыйсьці не ў панядзелак, а ў аўторак ці нават сераду, калі наш сын Данька вернецца з Крыму, дзе адпачывае разам з маімі бацькамі.
Бо адзінае, што больш за ўсё цікавіць Андрэя — як там Данька. Але я ведаю, што гэта наўрад ці атрымаецца ў адваката, бо яны плянуюць падаць дадатковую касацыйную скаргу перад разглядам, які прызначаны на 15 ліпеня, а дадаткі можна падаваць не пазьней як за тры дні. Гэта значыць — у панядзелак-аўторак трэба падаваць».
Андрэя Саньнікава суд прызнаў вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня і пакараў 5 гадамі зьняволеньня.
Маці Дзьмітрыя Новіка Натальля паведаміла Свабодзе, што яе сын у лістах прасіў шырэй расказваць пра тое, што ў турмах адміністрацыя цісьне па вязьняў, якіх асудзілі за 19 сьнежня.
Ільля Васілевіч, які адбывае трохгадовае пакараньне ў магілёўскай калёніі № 19, паведаміў у лісьце на волю пра свой дрэнны настрой, кажа Людміла Мірзаянава, якая лістуецца зь вязьнем. Жанчына згадвае, што Ільля на волі быў вельмі аптымістычным, і мяркуе, што хлопца трэба дадаткова падтрымаць увагай.
Алесю Атрошчанкаву дазволілі трохдзённае спатканьне з жонкай Дар’яй Корсак. Спатканьне адбудзецца ў канцы ліпеня.
«Вось з 23 па 26 ліпеня мы плянуем, што ў нас будзе спатканьне. Тры дні. І я да гэтага ужо рыхтуюся, сала набываю, мяса, каб саліць. Каб Сашу было ня толькі радасна, але і карысна».
Былы прэсавы сакратар Андрэя Саньнікава Алесь Атрошчанкаў быў асуджаны адным зь першых, яшчэ ў сакавіку. Ён атрымаў 4 гады зьняволеньня. Атрошчанкава ўтрымліваюць у калёніі Віцьба-3 пад Віцебскам.
Алег Гнедчык, асуджаны за Плошчу на 3,5 году ўзмоцненага рэжыму, ужо болей за месяц знаходзіцца ў Шклоўскай калёніі й за гэты час не атрымаў з дому і ад сяброў ніводнага ліста. Можа, пра яго забыліся сваякі?
Маці вязьня Валянціна: «Увогуле ніякіх лістоў яму не даходзіць, хоць і пішу рэгулярна. І сябры таксама. Не разумею, чаму. Ён некалькі разоў званіў мне і кажа, чаму вы ня пішаце? Кажу, што пішу, а ён кажа, што лістоў зусім няма».
Кажу, што пішу, а ён кажа, што лістоў зусім няма.
Ад сына Валянціна Гнедчык даведалася, што ягоныя размовы праслухоўваюцца, і што на вязьняў аказваецца пэўны ціск, калі ў іх няма грошай.
Фёдара Мірзаянава ў нядзелю, 10 ліпеня, мусілі адправіць з Валадаркі ў калёнію пад Івацэвічамі. Але, як высьветліла маці вязьня ў сьледчым ізалятары, пераезд адкладаецца. «Заяву не задаволілі. Калі і пераедзе, дык пасьля разгляду касацыі 15 ліпеня», — сказалі Людміле Мірзаянавай на Валадарцы.
«Ведаю, як будзе разгублены і незадаволены Фёдар, бо ён сам прыняў рашэньне пакінуць Валадарку і адправіцца ў „Ваўчыныя норы“, але — што зробіш. Вось такая навіна».
Ірына Халіп апавяла пра сустрэчу свайго мужа, экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, з адвакатам, якая адбылася 8 ліпеня ў сьледчым ізалятары:
«Адвакат казаў, што Андрэй прасіў яго наступным разам прыйсьці не ў панядзелак, а ў аўторак ці нават сераду, калі наш сын Данька вернецца з Крыму, дзе адпачывае разам з маімі бацькамі.
Адзінае, што больш за ўсё цікавіць Андрэя — як там Данька.