Швэдзкая праваабарончая арганізацыя "Östgruppens" выказвае салідарнасьць з маўклівымі акцыямі, якія праходзяць па серадах у беларускіх гарадах, і ладзіць сёньня сваю акцыю — "Шпацыр па Стакгольме".
Як паведаміў "Свабодзе" кіраўнік "Östgruppens" Марцін Угла, "Шпацыр па Стакгольме" пачынаецца ў той жа час, што і ў Беларусі — а 18-й, у раёне Mynttorget. Потым удзельнікі акцыі ідуць па вуліцы Drottninggatan да плошчы Sergel і гэтак жа, як і беларусы, пляскаюць у ладкі, не прамаўляючы аніякіх лёзунгаў.
"Беларускі рэжым спрабуе запалохаць "маўклівых", а таму вельмі важна, каб жыхары іншых краін падтрымалі мужнасьць тых, хто змагаецца за дэмакратычную будучыню ў Беларусі", лічыць старшыня "Östgruppens".
Тым часам суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" ў распаўсюджаным прэс-рэлізе заклікала беларусаў кожную сераду ў 19 гадзін прыходзіць да амбасадаў Беларусі ў розных краінах.