Сёньня ў больш як 30 гарадах, райцэнтрах і мястэчках адбываліся акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Практычна паўсюль улады, міліцыя і КДБ спрабавалі ім перашкодзіць. Шэраг актывістаў былі затрыманыя.
У міліцэйскім пастарунку — 15 удзельнікаў акцыі
У Магілёве, перадае Аляксандар Сілкоў, сёньня каля плошчы Леніна сабраліся прыблізна 300 чалавек. Яны пастаялі тут і пачалі рухацца ў бок Савецкай плошчы. Праходзячы па некалькі мэтраў, людзі воплескамі віталі адзін аднаго. На вуліцы Ленінскай таксама сабраліся людзі. Яны вельмі актыўна падтрымлівалі ўдзельнікаў шэсьця.
Спачатку затрыманьняў не было. Але потым міліцыянты пачалі хапаць людзей. Паводле нашых дадзеных, цяпер у пастарунках знаходзіцца каля 15 чалавек.
Сьвята ў загародках
У Гомелі афіцыйнае сьвяткаваньне 3 ліпеня спрэс вялося на ачэпленых міліцыяй пляцоўках. Плошча Леніна, апрача мэталічных загародак, была абнесена яшчэ й адмысловай памаранчавай стужкай з надпісамі на беларускай і расейскай мовах: «Міліцыя. Праход забаронены!». Выглядала, што ў горадзе ўпершыню менавіта на міліцэйскіх стужках выканалі закон пра двухмоўе.
Нават пры ўваходзе ў гарадзкі парк па-над Сожам міліцыянты правяралі ў мінакоў сумачкі й валізкі — а ці няма ў іх чаго колючага і рэжучага?
Напярэдадні афіцыйнага сьвята ў абласным цэнтры міліцыя прэвэнтыўна затрымала й адвезла ў ізалятар сябра міжнароднага аб’яднаньня «Малады фронт» Андрэя Цянюту.
Міліцыянты схапілі таксама рэгіянальнага кардынатара «Беларускага руху» Паўла Прывалава і ўдзельніка «маўклівай акцыі» Руслана Ўсьціменку. Супраць спадара Ўсьціменкі ў судзе Цэнтральнага раёну яшчэ не завершаны адміністрацыйны працэс, распачаты 30 чэрвеня.
На 3 ліпеня прадстаўнікі рэгіянальнай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» замаўлялі ля ДК глухіх «Віпра» мітынг па сацыяльна-эканамічных пытаньнях. Аднак гарвыканкам ня даў на яго дазволу. У сацыяльнай сетцы зьявілася інфармацыя, што мінакі ўсё адно зьбяруцца ля ДК і абмяркуюць набалелыя праблемы. Аднак а 16-й гадзіне ДК глухіх «Віпра» і прылеглая да яго тэрыторыя былі ачэпленыя міліцыяй і абнесеныя памаранчавай стужкай: «Міліцыя. Праход забаронены!».
Мінакоў, што ішлі па ходніках паўз Дом культуры, змушалі выходзіць на праежджую частку вуліцы Юбілейнай, каб абмінуць загародку.
Міліцэйскія начальнікі з вайсковай часткі ўнутраных войскаў № 5525 тлумачылі зьдзіўленым гараджанам, што ў ДК працуюць сапёры — нібыта паступіла інфармацыя, што ўстанова замініравана.
Гаворыць спадар Васіль, які меўся прыйсьці на мітынг:
«Мы бачым сапраўднае аблічча цяперашняй улады, калі сярэднестатыстычнаму жыхару немагчыма прайсьці на сьвяткаваньне там, дзе яму ёмка. Калі ёсьць пэўная інфармацыя ў сілавых структураў пра небясьпеку для грамадзянаў гораду, то чаму яны пра гэта ня ведаюць? Лічу, што гэта зьвязана з тым, так бы мовіць, маразмам, які мы бачым у штодзённым жыцьці: немагчыма папляскаць у ладкі, калі жыцьцё вымагае апладысмэнтаў, чалавеку немагчыма ўсьміхнуцца там, дзе ён лічыць мэтазгодным усьміхацца».
Міліцыянты й людзі ў цывільным — а іх было некалькі дзясяткаў — і блізка не падпускалі людзей да пляцоўкі Дома культуры «Віпра», дзе меліся сабрацца мінакі на нефармальны мітынг.
Гамяльчук сталага веку, які назваўся Анатолем, так камэнтуе ўбачанае:
«Гэта ж здабытак цяперашняга прэзыдэнта Лукашэнкі, які ловіць так людзей, што думаюць па-іншаму й хочуць сказаць штосьці сваё. А ён так загарадзіў, міліцыю пасадзіў. Хто ж пойдзе ў такую загародку?! Вось так прыйшлі, чуеш, паглядзелі, як яны зьдзекуюцца з нас».
А 19-й гадзіне маладыя людзі, сярод якіх былі і ўдзельнікі папярэдніх «маўклівых» акцый салідарнасьці, сталі гуртавацца на прыпынку грамадзкага транспарту «Плошча Леніна». Міліцыя стала правяраць дакумэнты і выціскаць людзей з прыпынку. Траіх маладзёнаў і дзяўчыну забралі ў чорны мікрааўтобус. Недзе каля паловы на 20 гадзіну калёна з прыпынку рушыла па праспэкце Леніна. На скрыжаваньні з вуліцай Карповіча іх перастрэў спэцназ. Праз узмацняльнікі гуку міліцыя папярэджвала, каб не правакавалі. Пачаўся хапун. Праваабаронцу Анатоля Паплаўнага літаральна занесьлі ў мікрааўтобус. Затрымалі й карэспандэнтку БелаПАН у рэгіёне Алену Германовіч. Па падліках актывістаў, схоплена звыш дзясятка мінакоў.
Рэгіянальны лідэр руху «За свабоду» Пятро Кузьняцоў: «Яны ў першую чаргу хапалі тых людзей, якія фатаграфавалі ці здымалі на відэа, то бок улада дамаглася, што акцыі крыху пайшлі на спад. І зараз, мабыць, у іх была устаноўка, каб як мага менш інфармацыі ішло ў інтэрнэт, каб гэтую хвалю ўвогуле згасіць».
Дарэчы, міліцыя патрабуе закрыць і інтэрнэт-сайт «Сильные новости», які выпускаюць рухаўцы.
У Жлобіне затрымлівалі за ўлёткі
У Жлобіне тым часам міліцыя затрымала кіраўніка раённай арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Валера Рыбчанку і грамадзкага актывіста Алега Кастусёва. Яны раздавалі ўлёткі пра «маўклівую» акцыю пратэсту, якая адбудзецца ў цэнтры гораду а 19-й гадзіне.
Абодвух актывістаў пасьля допыту й складаньня пратаколаў зьмясьцілі ў ізалятар. Пра гэта паведаміў былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Марат Афанасьеў:
«Валер мне патэлефанаваў пасьля таго, як на іх склалі адміністрацыйны пратакол, і сказаў, што іх зьмясьцілі ў ізалятар. Пратакол адміністрацыйны складалі спачатку нібыта за парушэньне грамадзкага парадку, а потым напісалі, што распаўсюджвалі друкаваную прадукцыю без выходных зьвестак».
Цяпер тэлефоны актывістаў маўчаць. Толькі апэратар мабільнай сувязі мажорна паведамляе: «Абанэнт недасяжны».
Удзельнікаў акцыі затрымлівалі напярэдадні альбо блякавалі дома
Акцыя ў Берасьці выйшла сапраўды маўклівай. Недзе а палове на сёмую міліцыянты перакрылі загародкамі ўваход на плошчу і перасталі пускаць туды людзей. Яны казалі, што там працуюць сапёры і ідзе падрыхтоўка да канцэрту. Прыблізна а сёмай гадзіне яны заявілі, што плошча перакрытая на 15 хвілін.
Каля загародак зьбіраліся людзі. Было бачна, што некаторыя групы тут зусім не выпадкова. Але яны былі вельмі разгубленыя і ня ведалі, што рабіць. Ніводнага воплеску, ніводнага гудку аўтамабіля пакуль не раздавалася, паведаміла Аляксандра Дынько.
Актывіст выклікаў міліцыянтаў
«Народныя гуляньні» на Берасьцейшчыне трэцяга ліпеня сабралі менш удзельнікаў, чым ранейшыя. Некаторых актывістаў папярэдне затрымалі і асудзілі за нібыта адміністрацыйныя парушэньні. Іншых міліцыянты блякавалі дома. Падрабязьней Сяргей Ягораў.
Адміністратар берасьцейскай суполкі «Народных гуляньняў» Яўген Скрабец быў заблякаваны дома. Каля яго пад’езду дзяжурылі чатыры міліцыянты і чатыры супрацоўнікі ў цывільным. Актывіст патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што ў адносінах да яго, магчыма, рыхтуецца правакацыя. Да яго прыбылі ўчастковыя, кажа Яўген Скрабец:
«Мы з участковым падышлі да міліцыянтаў. Пасьля таго як участковы спраўдзіў дакумэнты, міліцэйская машына ад’ехала за рог дома, каб я яе ня бачыў. Але болей мяне ніхто не турбаваў. Сяржук Алексіенка, адміністратар берасьцейскай суполкі, якога таксама пільнавалі міліцыянты, здолеў уцячы з дома, і цяпер ён у бясьпечным месцы».
«Народныя гуляньні» ў Берасьці сталі нашмат меншымі, чым 29 чэрвеня, гаворыць удзельнік акцыі:
«Людзі сабраліся каля плошчы з боку вуліцы Пушкінскай. Няшмат было людзей у параўнаньні зь мінулымі акцыямі, прыкладна чалавек 100 было. Было надзвычай шмат супрацоўнікаў КДБ. Але людзі не баяліся. Пляскалі ў ладкі, калі праехаў аўтазак, калі граў гімн».
Канцэрт замест акцыі
У Баранавічах на месцы збору ўдзельнікаў акцыі ўлады арганізавалі канцэрт. Было затрыманьне, кажа старшыня мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віктар Сырыца:
«На гэтым месцы ніколі не было ніякіх імпрэзаў. Але цяпер на прыступках кінатэатру адбыўся канцэрт. Граюць мясцовыя гурты. Людзей сабралася даволі шмат. Быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Кузьмянкоў».
У Віцебску на акцыю маўклівага пратэсту сабралася менш народу, чым прыходзіла раней — не нашмат болей за сотню чалавек.
На думку Тацяны Севярынец, актывісткі аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, сваю ролю адыграла актыўнае запалохваньне патэнцыйных удзельнікаў:
«Тыя хапуны, штрафы, выклікі, падпісныя лісты на працы і на вучобе, калі зь людзей бралі пісьмовае абяцаньне не хадзіць на гэтыя вось „Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку“ — усё гэта адыграла сваю ролю. У людзей зноўку абудзіўся страх».
На плошчу праз мэталашукальнікі
Супрацоўнікі міліцыі сур’ёзна рыхтаваліся да таго, што народу зьбярэцца нашмат больш: яшчэ ў 18:30 плошчу Перамогі абгарадзілі па пэрымэтры жалезнымі загарадкамі, а з чатырох бакоў усталявалі турнікеты з мэталашукальнікамі.
Каля такога турнікета быў затрыманы Алег Сурган — адзін з актывістаў, якія ў мінулым годзе некалькі разоў ладзілі акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Спадара Сургана затрымалі падчас такой акцыі ў 2010 годзе і пакаралі арыштам на 6 месяцаў. Сёньня міліцыянты яму сказалі, што ён падобны да нейкага злачынцы, і адвялі ў апорны пункт аховы правапарадку, што на вуліцы Жасткова.
Затрымлівалі нават тых, хто ня быў на плошчы
У Першамайскі РАУС трапілі яшчэ двое актывістаў. Алеся Галаваня, які быў актыўным удзельнікам віцебскай інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», затрымалі яшчэ да пачатку акцыі. А каля паловы на восьмую затрымалі Валера Раманенку, які на плошчы нават ня быў. У чым іх вінавацяць, дакладна не вядома.
За тымі, хто прыйшоў на плошчу, назіралі некалькі міліцыянтаў у форме і ў цывільным. Назіральнікі з відэакамэрай уладкаваліся нават на даху аднаго з бліжэйшых да плошчы жылых дамоў.
Папляскаць у ладкі пасьля акцыі наважыліся ўсяго некалькі чалавек. Тацяна Севярынец з групай моладзі накіраваліся да крыжа на Ўсьпенскай горцы. Там яны штовечар моляцца ў падтрымку палітвязьняў. Яны ішлі пешкі па вуліцы Леніна, час ад часу спыняліся і таксама пляскалі ў ладкі, распавядае спадарыня Тацяна:
«Папляскалі ды пайшлі з плошчы. І час ад часу пляскалі зноў: на прыпынках, на скрыжаваньнях, дзе пераходзілі вуліцу. Усё як належыць, усё па правілах».
Атрымалася так, што зь вернікамі пайшлі некалькі дзясяткаў тых, хто быў на плошчы Перамогі. Па дарозе невялікую калёну некалькі разоў здымалі на відэакамэры супрацоўнікі міліцыі.
У Полацку не затрымлівалі
У Полацку міліцыянтаў было меней, чым у мінулую сераду. Але і прыхільнікаў «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» сабралася ня болей, чым мінулым разам, кажа ўдзельнік падзеяў спадар Мікола:
«Міліцыі мінулым разам было больш — мабыць, цяпер усе ў Менск паехалі. Але людзей больш ня стала — чалавек 50 стаялі панавокал. А потым на вакзал нас пайшло чалавек 10 увогуле. Ніхто нас не спыняў, не чапляўся, на вакзале мы папляскалі...».
На аршанскай акцыі — паўсотні актывістаў
Чалавек 50 сабралася каля плошчы Леніна ў Воршы. Каля помніка Леніну сьпяваў хор вэтэранаў. Таму ўдзельнікі акцыі маўклівага пратэсту вырашылі ў далоні ня пляскаць — каб гэта не выглядала як аплядысмэнты выканаўцам.
У Горадні пахапалі і журналістаў
Перадае журналіст Павал Мажэйка: «Зараз мы знаходзімся пад раённым аддзяленьнем міліцыі на ўскрайку гораду. Паводле нашых падлікаў, у міліцыі знаходзяцца каля 20 чалавек. Ведаем, што сярод іх некалькі журналістаў. Якраз зараз удакладняем іх імёны і прозьвішчы.
Сюды таксама прывозяць маладых актывістаў. Мы здолелі датэлефанавацца да дзяжурнай часткі. І нам сказалі, што іх „будуць афармляць“. Што гэта такое, нам не патлумачылі. Чакаем, думаем, што хутка будзем ведаць».
МАГІЛЁЎШЧЫНА

ГОМЕЛЬШЧЫНА

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА

ГОРАДНЯ