1 ліпеня ў Горадні Лявон Вольскі прэзэнтаваў кружэлку «Саўка ды Грышка, год першы» зь «Бібліятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя». Разам зь Лявонам прыехалі ўкладальнікі — Аляксей Знаткевіч і Ягор Маёрчык.
На канцэрт сабралася поўная заля — каля двухсот чалавек — пераважна моладзь, бацькі з малымі дзецьмі. Адбываўся канцэрт у залі, дзе звычайна зьбіраецца на сходы Саюз палякаў, у старым падворку ля Генконсульства Польшчы.