«Мы працягнем рэалізацыю беларускай эканамічнай мадэлі, якая за паўтара дзесяцігодзьдзя даказала сваю ўстойлівасьць», — заявіў сёньня кіраўнік Беларусі на ўрачыстым паседжаньні, прысьвечаным Дню незалежнасьці.
Лукашэнка гаварыў, што ня будзе ўжываць ніякіх шокавых захадаў, пра якія так ахвотна гавораць «кабінэтныя» эканамісты. Ён таксама сказаў, што тыя, хто «прарочаць нам блізкую катастрофу, падманваюцца». Ні абвалу, ні дэфолту ў Беларусі ня будзе, запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама паабяцаў цягам некалькіх месяцаў стабілізаваць у краіне фінансава-эканамічную сытуацыю.