Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародная амністыя» асудзіла затрыманьні падчас маўклівых пратэстаў


Беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць усіх затрыманых за ўдзел у мірных акцыях маўклівага пратэсту, заявіла праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

У Менску і іншых гарадах Беларусі супрацоўнікі міліцыі затрымалі больш за 250 чалавек. Большасьць з іх былі пасьля вызваленыя, але некаторыя асобы былі пакараныя арыштамі і штрафамі паводле абвінавачаньня ў "дробным хуліганстве".

У апошнія тыдні міліцыя правяла масавыя арышты удзельнікаў некалькіх такіх пратэстаў, якія былі арганізаваны з дапамогай сацыяльных сетак, адзначае праваабарончая арганізацыя.

"Беларускія ўлады павінны паважаць права на свабоду сходаў тых, хто жадае выказаць мірны пратэст, "сказаў Джон Далхэйзэн, намесьнік дырэктара Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

"Беларускія ўлады павінны спыніць ужываць гвалт і адміністрацыйныя прысуды як пакараньне дэманстрантаў і перашкоду будучых пратэстаў."

"Беларускія ўлады павінны пачаць незалежнае расьсьледаваньне паведамленьняў аб зьбіцьці пратэстоўцаў. Гэта непрымальна для міліцыі ўжываць празьмерную сілу супраць мірных дэманстрантаў ", сказаў Джон Далхэйзэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG