Фёдар Мірзаянаў у турме працягвае вывучаць эканоміку. Міжнародны Чырвоны Крыж просяць дапамагчы Зьмітру Бандарэнку. Андрэю Саньнікаву вярнулі ліст, які не прапусьцілі з ізалятара на волю. Разгляд касацыйных скаргаў Дзьмітрыя Вуса, Мікалая Статкевіча ды іншых асуджаных у Ленінскім судзе яшчэ не прызначаны.
29 чэрвеня асуджаны за Плошчу Фёдар Мірзаянаў атрымаў у турму кнігі па эканоміцы, перададзеныя Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, якая ўзяла шэфства над палітвязьнем. У сьледчы ізалятар на Валадарскага, дзе Фёдара дагэтуль трымаюць, дасылаюць лісты і кнігі па эканоміцы, каб ён як студэнт Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту мог працягваць адукацыю. Пра гэта паведаміла маці вязьня Людміла:
«Яму перадалі кнігу славутага амэрыканскага вучонага-эканаміста Мізэса па лібэральнай эканоміцы. Я ўжо дамовілася з кіраўніцтвам ізалятара, што гэтую кнігу не забяруць у турэмную бібліятэку, калі яго павязуць па этапе. З сабой ён ня зможа ўзяць гэтую кнігу, бо яна шмат важыць. І я сустракалася зноў зь Яраславам Раманчуком, які перадаў мне яшчэ кнігі для Фёдара — якраз сёньня перадам іх яму ў ізалятар».
Паводле зьвестак Людмілы Мірзаянавай, яе сына накіруюць у калёнію пад Івацэвічамі «Ваўчыныя норы», дзе ўжо адбываюць пакараньне актывісты Павал Вінаградаў і Эдуард Лобаў. Дарэчы, Эдуард Лобаў у лісьце дамоў паведамляе, што ў калёніі ўжо ведаюць пра тое, што туды прывязуць і Фёдара Мірзаянава. Эдуард Лобаў напісаў маці, што па выхадзе з калёніі будзе далей змагацца за свабоду беларускага народу, якому прысягаў у войску.
«Не магу пасьля прыняцьця ў войску прысягі на вернасьць радзіме і свайму народу глядзець, як улада зьдзекуецца з народу. Я і далей гатовы абараняць волю свайго народу», — напісаў Эдуард Лобаў.
Журналістка Ірына Халіп распавяла пра апошні ліст ад мужа, экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, якога трымаюць на Валадарскага. «Зь ліста вынікае, што Андрэй значна схуднеў, бо яму патрэбная вопратка на 2 памеры меншая», — паведаміла Ірына Халіп. Але ня ўсе лісты мужа Ірына Халіп атрымлівае:
«Даведалася, што адзін зь лістоў да мяне не дайшоў. Учора з Андрэем сустракаўся адвакат, і Андрэй сказаў яму, што гэты ліст яму вярнулі».
Нагадаю, раней на волю трапіў ліст Андрэя Саньнікава, у якім экс-кандыдат на прэзыдэнта настойваў на правядзеньні другога туру выбараў, бо лічыць, што Аляксандар Лукашэнка ў першым туры не набраў неабходныя 50% галасоў. «З таго часу лістоў з палітычнымі заявамі ад Андрэя я не атрымлівала», — заўважае Ірына Халіп.
Сваякі і сябры каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі зьвярнуліся ў Міжнародны Чырвоны Крыж з просьбай паспрыяць у арганізацыі сапраўднай мэдычнай дапамогі вязьню. Аўтары звароту заяўляюць, што неаказаньне дапамогі цяжка хвораму Бандарэнку — фактычна катаваньне.
У справе экс-кандыдатаў на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса, Мікалая Статкевіча, а таксама Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Дзьмітрыя Буланава і Арцёма Грыбкова разгляд касацыйных скаргаў яшчэ не прызначаны. Між тым, паводле зьвестак сваякоў вязьняў, яны завяршылі азнаямленьне з пратаколамі суду.
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч вітаў зьвесткі пра тое, што рэйтынг «Маладога фронту» значна павысіўся: з 47 да 56%, як вынікае зь нядаўняга дасьледаваньня НІСЭПД. Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка кажа, што да арышту Зьміцер пачаў пісаць кнігу пра дзейнасьць «Маладога фронту»:
«Навуковае дасьледаваньне дзейнасьці „Маладога фронту“ ён лічыць вялікім дасягненьнем, да якога і сам прыклаў рукі. Наперадзе ў нас яшчэ выхад кнігі, прысьвечанай моладзевай дзейнасьці ў краіне. Ён над гэтай кнігай працаваў, пакуль ня сеў, і спрабуе працягваць працу і зараз».
Зьмітра Дашкевіча зь мінулага тыдня трымаюць у калёніі ў Горках.
29 чэрвеня асуджаны за Плошчу Фёдар Мірзаянаў атрымаў у турму кнігі па эканоміцы, перададзеныя Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, якая ўзяла шэфства над палітвязьнем. У сьледчы ізалятар на Валадарскага, дзе Фёдара дагэтуль трымаюць, дасылаюць лісты і кнігі па эканоміцы, каб ён як студэнт Беларускага эканамічнага ўнівэрсытэту мог працягваць адукацыю. Пра гэта паведаміла маці вязьня Людміла:
«Яму перадалі кнігу славутага амэрыканскага вучонага-эканаміста Мізэса па лібэральнай эканоміцы. Я ўжо дамовілася з кіраўніцтвам ізалятара, што гэтую кнігу не забяруць у турэмную бібліятэку, калі яго павязуць па этапе. З сабой ён ня зможа ўзяць гэтую кнігу, бо яна шмат важыць. І я сустракалася зноў зь Яраславам Раманчуком, які перадаў мне яшчэ кнігі для Фёдара — якраз сёньня перадам іх яму ў ізалятар».
Паводле зьвестак Людмілы Мірзаянавай, яе сына накіруюць у калёнію пад Івацэвічамі «Ваўчыныя норы», дзе ўжо адбываюць пакараньне актывісты Павал Вінаградаў і Эдуард Лобаў. Дарэчы, Эдуард Лобаў у лісьце дамоў паведамляе, што ў калёніі ўжо ведаюць пра тое, што туды прывязуць і Фёдара Мірзаянава. Эдуард Лобаў напісаў маці, што па выхадзе з калёніі будзе далей змагацца за свабоду беларускага народу, якому прысягаў у войску.
Не магу пасьля прыняцьця ў войску прысягі на вернасьць радзіме і свайму народу глядзець, як улада зьдзекуецца з народу.