Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера зь Ліды асудзілі на 700 тысяч рублёў


Такі прысуд вынес Лідзкі раённы суд карыстальніку сацыяльнай сеткі “В контакте” Яўгену Куцко за абразу на сваёй старонцы былога кіраўніка Лідзкага райвыканкаму Андрэя Худыка, які цяпер зьяўляецца намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

Першапачаткова Яўген Куцко абвінавачваўся ў абразе і паклёпе паводле крымінальнага кодэксу. Але пасьля правядзеньня філялягічнай экспэртызы твора і публічнага прабачэньня перад Андрэем Худыкам, справа была перакваліфікавана ў адміністратыўную.

Летась падчас прэзыдэнцкіх выбараў Яўген Куцко разьмясьціў на сваёй асабістай старонцы сацыяльнай сетцы “В контакте” апавяданьне, якое напісаў пад уражаньнямі ад артыкула ў раённай газэце.

Хлопца ўразіла тое, як Андрэй Худык, тады старшыня Лідзкага гарвыканкаму, апавядаў на прэсавай канфэрэнцыі пра тое, як праходзіць ягоны працоўны дзень, колькі розных і важных спраў даводзіцца вырашаць. У свой літаратурны твор ён дадаў і прыдуманыя ім мастацкія дэталі, параўнаньні, іншае.

Андрэй Худык палічыў аповед у інтэрнэце ананімным паклёпам на сябе і, згодна з паведамленьнямі ў прэсе, сам вылічыў аўтара. “На зьдзіўленьне, бруд на паважанага чалавека ліў... работнік дзяржустановы – адзін з супрацоўнікаў аддзелу статыстыкі”, -- напісала тады “Гродненская правда”.

З працы Яўгена Куцко звольнілі адразу цягам аднаго дня. І цяпер малады чалавек кажа, што, маючы вышэйшую адукацыю, ня можа ўладкавацца ў Лідзе нават грузчыкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG