Сёньня маладыя ізраільцяне, выхадцы зь Беларусі, правялі акцыю "DA Памога!" каля амбасады РБ. Першапачаткова заяўлялася, што пэрформанс накіраваны супраць палітыкі кіраўніцтва Беларусі, якая прывяла да дэфолту і зьбядненьня насельніцтва.
Акрамя плякатаў і агульнага выразу абурэньня, актывісты хацелі перадаць дыпляматам сымбалічны набор рэчаў, якія, па задумцы арганізатараў, пасольства павінна было перадаць у Беларусь у якасьці гуманітарнай дапамогі. Аднак, дыпляматы праігнаравалі акцыю, больш за тое, -- выклікалі паліцыю.
Як распавядае ўдзельнік пікету Яўген Лешчанка, па прыбыцьці на месца акцыі, афіцэры паліцыі распавялі, што дыпляматы паскардзіліся на дзеяньні актывістаў. Маўляў, моладзь закідвае дыппрадстаўніцтва рознымі прадметамі. "Зразумела, гэта ня так! Мы ўсяго толькі гучна выказвалі сваю грамадзянскую пазыцыю!" -- падзяліўся Яўген. Тым ня менш, пераходзіць дарогу на бок амбасады ўдзельнікам пікету паліцыя строга забараніла.
Дыпляматы ня выйшлі да сваіх суграмадзянаў, а абмежаваліся толькі фатаграфаваньнем плякатаў з вокнаў.
Навіна дасланая наведнікам сайту.
ПАДЗЯЛІСЯ НАВІНОЙ