Амаль тры гадзіны ўтрымлівалі міліцыянты ў сераду пад вартай у Смалявіцкім РАУС кіраўніка рэгіянальнага аддзяленьня прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці па Менскай вобласьці Мікалая Пахабава.
У другой палове дня ён наведвае Барысаў паводле працоўнага заданьня. Са Смалявіцкага РАУС Мікалая Пахабава адпусьцілі на волю, ня склаўшы пратаколу і не прад'явіўшы афіцыйнага абвінавачаньня.
У гутарцы з карэспандэнтам "Свабоды" Мікалай Пахабаў заявіў, што будзе зьвяртацца ў пракуратуру дзеля прававой ацэнкі гэтага затрыманьня.
Раніцай у сераду "Свабода" паведаміла, што прафсаюзнага лідэра, які на ўласным аўтамабілі ехаў зь Менску ў Барысаў, затрымаў капітан ДАІ Смалявіцкага РАУС Барсукоў. Пры доглядзе аўтамабіля міліцыянт забраў з багажніка каля сотні асобнікаў афіцыйна зарэгістраванай газэты "Новы час" і бюлетэня "Рабочая салідарнасьць", які распаўсюджваецца сярод сяброў прафсаюзу на правах унутранай дакумэнтацыі.
Акрамя таго, у аўтамашыне Мікалая Пахабава міліцыянт знайшоў улёткі "Не — зьбядненьню народа!", падпісаныя ініцыятыўнай групай аргкамітэту Ўсебеларускага народнага сходу.