Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: судзьдзі кваліфікавана правялі працэсы 19 сьнежня




Судзьдзі кваліфікавана правялі працэсы над арганізатарамі непарадкаў 19 сьнежня, заявіў Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня на нарадзе па пытаньнях удасканаленьня дзейнасьці судоў агульнай юрысдыкцыі.

"Нягледзячы на калясальны ціск звонку, судзьдзі кваліфікавана і правільна, у поўнай адпаведнасьці з законам, правялі працэсы над арганізатарамі масавых непарадкаў 19 сьнежня".

Як лічыць Лукашэнка, "вінаватыя заслужана пакараныя", што сьведчыць "пра высокі прафэсійны ўзровень беларускага судзейскага корпусу, рашучасьць у барацьбе з небясьпечнымі нэгатыўнымі праявамі".

Суды, як адна з галін улады, не заставаліся ў баку ад тых працэсаў, што адбываюцца ў беларускім грамадзтве, падкрэсьліў ён.

Нягледзячы на калясальны ціск звонку, судзьдзі кваліфікавана і правільна, у поўнай адпаведнасьці з законам, правялі працэсы над арганізатарамі масавых непарадкаў 19 сьнежня

Асаблівую трывогу ў кіраўніка Беларусі, паводле яго слоў, выклікае падзеньне прэстыжу прафэсіі судзьдзі. За апошнія восем гадоў зьмянілася амаль палова судзьдзяў раённых судоў, большасьць судзьдзяў вызваляюцца з пасадпў да дасягненьня гранічнага ўзросту працы на дзяржаўнай службе, адзначыў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выкараніць з працы судовай сыстэмы неабгрунтаванае прыцягненьне людзей да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці.

"Яшчэ адна набалелая праблема - неабгрунтаванае прыцягненьне людзей да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці. Гэта самае страшнае, што можа быць у вашай працы. І адказнасьць за гэта будзе адпаведная", заявіў Аляксандар Лукашэнка ў пятніцу на нарадзе па пытаньнях удасканаленьня дзейнасьці судоў агульнай юрысдыкцыі.


У гэтай сувязі, адзначыў кіраўнік Беларусі ён мае намер пачуць ад кіраўнікоў судоў, чаму такое адбываецца і якія прычыны ў гэтай зьяве (неабгрунтаванасьці вынясеньня рашэньняў - ІФ).

А.Лукашэнка сказаў, што "сёньняшняя сустрэча не прадыктавана нейкай надзвычайнай сытуацыяй". "Сёньня трэба прынцыпова абмеркаваць актуальныя пытаньні правасудзьдзя і выпрацаваць неабходныя меры для павышэньня ступені даверу людзей да судоў", - адзначыў ён.



СУДЫ ЗА ПЛОШЧУ

Беларускія суды правялі 13 працэсаў над апазыцыяй пасьля падзей 19 сьнежня мінулага году. Асудзілі 43 чалавек, зь іх 30 атрымалі розныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, ад 2 да 6 гадоў, у тым ліку — тры экс-кандыдаты на прэзыдэнта. Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнаюць асуджаных за Плошчу вязьнямі сумленьня і патрабуюць іх неадкладнага вызваленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG