Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў патрабуе другога туру прэзыдэнцкіх выбараў


Былы кандыдат на прэзыдэнта не прызнае вынікаў выбараў. Пра гэта гаворыцца ў звароце, які асуджаны палітык перадаў з турмы.

На думку Саньнікава, апраўдваюцца самыя горшыя прагнозы разьвіцьця сытуацыі ў Беларусі пасьля выбараў. Ён зьвяртае ўвагу на эканамічны крызіс і выказвае меркаваньне, што няздольнасьць цяперашняга рэжыму кіраваць Беларусьсю была відавочная даўно і сёньня выяўляецца ва ўсіх сваіх згубных наступствах.

Як кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Саньнікаў заяўляе, што не прызнае іх вынікаў і лічыць іх сфальшаванымі.

На думку Саньнікава, вынікі галасаваньня сьведчаць, што першы тур ня выявіў пераможцу выбараў. «Лукашэнку неабходна прызнаць, што 19 сьнежня 2010 году ён не набраў неабходных для перамогі 50% галасоў,» ­ - заяўляе Саньнікаў.

Былы кандыдат нагадвае, што ЦВК назваў яго другім па колькасьці набраных галасоў. З гэтай нагоды ён патрабуе правесьці другі тур прэзыдэнцкіх выбараў пад міжнародным кантролем, - паведамляе сайт Хартыі 97.

Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG