Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніку Радыё Рацыя анулявалі беларускую візу


Яўген Вапа
Яўген Вапа
Як паведамляе Радыё Рацыя, старшыні ўправы гэтага радыё Яўгену Вапу сёньня пры перасячэньні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу.

Беларускія памежнікі адмовіліся патлумачыць свой крок, сказаўшы толькі, што па тлумачэньні трэба зьвяртацца ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

«Гэта зьвязана з тым, што робіцца ў незалежнай інфармацыйнай прасторы і выклікае менавіта такую рэакцыю. Бо я ня бачу іншых прычынаў адмаўленьня ўезду ў Беларусь, калі маю службовую візу, атрыманую па запрашэньні Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Я зьбіраўся ехаць у Менск, каб між іншым набываць і кніжкі, якія патрэбныя тут на Беласточчыне, і кампакт дыскі. Крыўдна, што духоўная Бацькаўшчына вось такім чынам глядзіць на беларусаў, якія жывуць па-за межамі Беларусі» -- пракамэнтаваў здарэньне Яўген Вапа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG