Гарадзенец Аляксей Салей, супрацоўнік часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie”, абвешчаны ў вышук. Напачатку году яго выклікалі ў КДБ з нагоды яго знаходжаньня на Плошчы ў Менску 19 сьнежня 2010 г, затым правялі дома ператрус.
На сайце Гарадзенскага абласнога УУС зьявілася інфармацыя: “Аддзелам унутраных справаў адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні расшукваецца Аляксей Салей, які абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэксу РБ “Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадмэтаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовых”.
Калега Аляксея Салея, былы рэдактар часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігар Банцар бачыць у гэтай крымінальнай справе палітычны падтэкст. Ён нагадвае, што 12 студзеня КДБ правёў ператрус дома ў Салея, былі сканфіскаваныя харды-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі. Яны шукалі фотавідэаматэрыялы з Плошчы, мяркуе Ігар Банцар, паколькі Аляксей сапраўды рабіў там здымкі. Мінуе чатыры месяцы і раптам узьнікае крымінальная справа супраць Салея, прычым яе распачынае не КДБ, а міліцыя, падкрэсьлівае Банцар.
Трэба зазначыць, што на Плошчу ў Менск Аляксей Салей езьдзіў разам з Андрэем Пачобутам, перш за ўсё ў якасьці кіроўцы. Яму ўдалося пазьбегчы арышту і вярнуцца дахаты. Пачобут, якога тады часова затрымалі, цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы, супраць яго вылучаны абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні абразы і паклёпу адносна прэзыдэнта.
Аляксей Салей у мінулым працаваў у гарадзенскай газэце “Пагоня”, якая была закрыта Вышэйшым гаспадарчым судом пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году.