Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Алексіевіч атрымала прэмію імя Капусьцінскага


Аўтарка кнігі «У вайны не жаночае аблічча» перамагла ў конкурсе, які праводзіцца другі раз, -- піша «Rzeczpospolita».

Кніга складаецца з успамінаў жанчын пра ІІ сусьветную вайну. Жанчыны служылі мэдсёстрамі, лётчыцамі, танкісткамі, былі снайпэркамі, працавалі ў тыле.

Прэмія ў памеры 50 тысяч злотых была ўручана Сьвятлане Алексіевіч у пятніцу ўвечары ў Польскім Тэатры ў Варшаве. Аўтар перакладу Ежы Чэх атрымаў 15 тысяч злотых.

Прэмію імя Рышарда Капусьцінскага атрымліваюць найлепшыя рэпартэрскія кнігі. Яе першым ляўрэатам летась стаў францускі журналіст і ваенны карэспандэнт Жан Хацфэльд за кнігу "Стратэгія антылоп" у перакладзе Яцка Гішчака.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць горад Варшава і « Gazeta Wyborcza».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG