Галоўны лекар менскага шпіталя хуткай дапамогі Віктар Сырэнка узначаліў камітэт па ахове здароўя Менгарвыканкаму. 10 траўня на апэратыўнай нарадзе яго прадставіў і ўручыў пасьведчаньне старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Як падае БелаПАН, Сырэнка узначальваў шпіталь хуткай дапамогі каля чатырох гадоў. Ён зьмяніў на пасадзе старшыні камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Піневіча, які 15 красавіка быў прызначаны на пасаду першага намесьніка міністра аховы здароўя.
2 лютага Эўразьвяз уключыў Сырэнку ў сьпіс неўязных на тэрыторыю ЭЗ у сувязі з гісторыяй вакол кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
Някляеў быў жорстка зьбіты спэцназаўцамі падчас акцыі 19 сьнежня ў Менску і дастаўлены ў лякарню хуткай дапамогі. Празь некалькі гадзін невядомыя ў цывільным выкралі палітыка з рэанімацыйнай палаты на вачах у яго жонкі.
Галоўны лекар шпіталя Віктар Сырэнка паведаміў журналістам, што ў Някляева дыягнаставаныя "удары мяккіх тканак твару і гематома калявачніцавай вобласьці – іншых пашкоджаньняў ня выяўлена". Аднак блізкія кандыдата лічылі, што ў яго больш сур'ёзны дыягназ, таму што ён быў у непрытомным стане 7 хвілін, пасьля быў зьмешчаны ў аддзяленьне рэанімацыі і ня мог стаяць на нагах.
22 сьнежня міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў заявіў журналістам, што затрыманыя кандыдаты Андрэй Саньнікаў і Ўладзімір Някляеў "абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць".