Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцы зьбіраюць подпісы, каб дазволілі канцэрт Вайцюшкевіча


Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч
У Берасьці арганізаваны збор подпісаў пад зваротам да міністра культуры Паўла Латушкі дазволіць канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.

"У лісьце гаворыцца, што адменай канцэрту парушана нашае права на ўдзел у культурным жыцьці, якое дэкляруе артыкул 51 Канстытуцыі Беларусі. Гэта права забясьпечваецца агульнадаступнасьцю каштоўнасцяў айчыннай і ўсясьветнай культуры", - заявіла БелаПАН арганізатареп акцыі Іна Хоміч.

Тэкст звароту да Латушкі зьмешчаны на сайце агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця "Дзедзіч". "Усе, хто падтрымлівае дадзеную ініцыятыву, могуць зьбіраць подпісы пад гэтым лістом і затым прынесьці іх у офіс" Дзедзіча ", - дадала Хоміч.

Канцэрт Вайцюшкевіча быў заплянаваны на 18 сакавіка ў Берасьцейскім тэатры лялек.

Як раней паведамляў БелаПАН, 11 сакавіка арганізатару канцэрту Дзьмітрыю Назараву дырэктар тэатру заявіў, што канцэрт трэба адмяніць. Якіх-небудзь тлумачэньняў Назараву атрымаць не ўдалося.

У сакавіку ў шэрагу гарадоў Беларусі былі скасаваныя канцэрты гуртоў "Ляпіс Трубяцкой", "Нейра Дзюбель" і “Крамбамбулі”.

Усе гэтыя музыкі ўключаны ў так званы "чорны сьпіс" беларускіх і замежных дзеячаў культуры і мастацтва, пра якіх забаронена згадваць у афіцыйных беларускіх СМІ.

У сьпіс, які зьявіўся 2 сакавіка ў інтэрнэце, уключана каля 30 дзеячаў мастацтва і культуры і 15 калектываў, якія выказваліся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі і запатрабавалі вызваленьня палітвязьняў.

У прыёмнай міністра культуры БелаПАН заявілі, што ня ведаюць пра існаваньне падобнага сьпісу і назвалі яго плёткай.

У Міністэрстве інфармацыі таксама заявілі, што ня маюць ніякага дачыненьня да складаньня "чорных сьпісаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG