14 сакавіка ў сквэры, які названы ў гонар горада-пабраціма Менску Сэндая адбылася акцыя салідарнасьці з ахвярамі землятрусу і цунамі ў Японіі.
А 19-й гадзіне некалькі дзясяткаў маладых людзей прынесьлі кветкі, запалілі зьнічы і сьвечкі каля фантану ў Сэндайскім сквэры, які знаходзіцца ля Тэатра музычнай камэдыі. Таксама яны прымацавалі да дрэваў папяровых жаўрукоў, павязалі стужкі «Малітва за Японію» на дрэве. Сама ініцыятыва ўзьнікла ў сацыяльных сетках інтэрнэту, распавядае адзін з удзельнікаў, студэнт Беларускага інстытуту правазнаўства Эміль:
«Мы вырашылі тут сабрацца, каб выказаць сваю салідарнасьць зь людзьмі, якія пацярпелі ў Японіі ў выніку цунамі. Я прапаную зьбірацца тут штодня, а 19-й гадзіне. Каб людзі прыносілі сюды альбо папяровых жаўрукоў, альбо кветкі ці зьнічы, каб хоць неяк выказаць сваю маральную падтрымку пацярпелым. Я нават не спадзяваўся, што прыйдзе столькі людзей, бо звычайна такія акцыі ня вельмі папулярныя. Добра, што ў нашай краіне ёсьць людзі, неабыякавыя да праблемаў у іншых краінах. Той жа горад Сэндай, які зьяўляецца пабрацімам Менску, таксама моцна пацярпеў. Трэба прыходзіць сюды і выказваць сваю салідарнасьць».
Студэнтка Настасься Вялічка патлумачыла, чаму яна прынесла папяровых жаўрукоў ў Сэндайскі сквэр:
«Я закаханая ў культуру Японіі. Жаўрукі сымбалізуюць клопат пра блізкіх людзей. І мы клапоцімся пра народ, які зараз так пацярпеў. Таксама мы ўсклалі кветкі ў памяць пра тых, хто загінуў ці зьнік бязь вестак. Мы прыйшлі падтрымаць, бо жывём усё ж на адной плянэце. Гэта месца названае ў гонар гораду Сэндаю, які значна пацярпеў у выніку землятрусу і цунамі».
Яшчэ адна ўдзельніца акцыі салідарнасьці з пацярпелымі ў Японіі Таісія сказала, што прыйшла, каб ушанаваць памяць тых, хто загінуў і пацярпеў у выніку катастрофы. Яна кажа, што сочыць за падзеямі ў Японіі праз інтэрнэт:
«Усялякія крыніцы, проста сябры кідаюць спасылкі на нейкія відэа, фотаздымкі. Гэта, відаць, захапіла цяпер увесь сьвет. Вельмі жахлівыя фота і відэа. Наша краіна ведае, што такое выбух атамнай станцыі і проста гэтага не пажадаеш нікому. Мы ня можам фізычна дапамагчы. Але можам хаця б маральна падтрымаць гэтых людзей».
Акцыя цягнулася амаль да восьмай гадзіны, людзі падыходзілі з кветкамі, запальвалі зьнічы, моўчкі стаялі ў сквэры на алеі сакураў.