10 сакавіка ў Сэнаце ЗША выступіў сэнатар Джозэф Лібэрман (незалежны, Канэктыкут), прадстаўляючы праект рэзалюцыі па Беларусі. Прапануем вам пераклад фрагмэнтаў ягонага выступу.
Сэнатар Джо Лібэрман: "Мы з вамі. Не губляйце надзеі!" Эксклюзіўнае інтэрвію для Радыё Свабода (3 лютага 2011)
Я хачу выступіць у падтрымку дзьвюхпартыйнай рэзалюцыі, якая была ўнесеная нашым калегам, сэнатарам Дэрбінам і адным са спонсараў якой я маю гонар быць. Рэзалюцыя датычыць сытуацыі ў Беларусі.
У часе, калі вецер дэмакратычных пераменаў вее ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе, вымятаючы аўтакратычных уладароў, якія акапаліся там з даўняга часу, нам важна памятаць, што ўсё яшчэ застаецца адна дыктатура ў Эўропе, у краіне пад назвай Беларусь.
За 20 гадоў, якія мінулі пасьля распаду Савецкага Саюзу, суседкі Беларусі на поўначы і на захадзе сталі пасьпяховымі і заможнымі дэмакратычнымі краінамі. Але сумна ад таго, што калі Польшча, Літва і Латвія разарвалі ланцугі тыраніі ды далучыліся да флягманскіх інстытуцый эўраатлянтычнага сьвету – НАТО і Эўразьвязу – Беларусь і яе народ засталіся ззаду, былі затрыманыя ззаду сваім дэспатычным кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, які кіруе краінай пры дапамозе рэпрэсій і фальшаваных выбараў амаль два дзесяцігодзьдзі.
Некаторыя ў Злучаных Штатах і Эўропе спадзяваліся ў апошнія гады, што Лукашэнка можа зрабіць Беларусь больш адкрытай і зьмяніць свае паводзіны. Гэтыя спадзяваньні, аднак, рэзка абарваліся 19 сьнежня летась, калі ў Беларусі адбываліся прэзыдэнцкія выбары. (...)
Больш за 600 чалавек былі затрыманыя сіламі бясьпекі Беларусі ў дзень выбараў і неўзабаве пасьля іх. Сярод іх былі журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, палітычныя дзеячы і некалькі апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Цяжка паверыць, што ў сёньняшнім сьвеце ўсё яшчэ сустракаюцца такія паводзіны. Затрыманым да сёньняшняга дня не дазволена мець кантакты зь сем’ямі і юрыстамі ды карыстацца мэдычнай дапамогай і адкрытымі працэсуальнымі дзеяньнямі, а іх сем’і і абаронцы цярпяць перасьлед ад сілаў бясьпекі Лукашэнкі.
Гэтая рэзалюцыя мае на мэце некалькі істотных рэчаў.
Па-першае, яна пашле моцны і выразны сыгнал самому Лукашэнку, што ягоныя дзеяньні – непрымальныя, і што яны будуць яму шмат каштаваць. Яна скажа яму, што мы ня лічым выбары 19 сьнежня легітымнымі і што з гэтай прычыны ён не зьяўляецца легітымна абраным кіраўніком Беларусі. І што павінны быць новыя выбары, свабодныя, справядлівыя і ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. (...)
Магчыма, нават яшчэ важнейшым будзе тое, што гэтая рэзалюцыя пашле сыгнал людзям у Беларусі, якія змагаюцца за свае асноўныя свабоды. Яна скажа дысыдэнтам у гэтай краіне, што мы не забылі і не забудзем ні пра іх, ні пра іхную справу, што мы памятаем іх імёны і будзем салідарна стаяць побач зь імі, пакуль яны не дасягнуць сваёй мэты – свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.
У мінулым месяцы сэнатар МакКэйн, я і іншыя пабывалі ў Вільні ў Літве, дзе мы сустрэліся зь беларускімі студэнтамі і лідэрамі апазыцыі. Гэта было надзвычай яскравае перажываньне для ўсіх нас, калі непасрэдна ад іх мы пачулі пра рэпрэсіі ў іх айчыне. Сутнасьць рэзалюцыі, якую склаў і ўнёс на разгляд сэнатар Дэрбін з падтрымкай некаторых з нас, адлюстроўвае тое, што нам сказалі беларусы, зь якімі мы сустрэліся ў Вільні, ды беларускія дысыдэнты, зь якімі мы сустракаліся тут у Вашынгтоне.
У прыватнасьці, рэзалюцыя заклікае неадкладна і безь ніякіх умоваў вызваліць усіх палітзьняволеных у Беларусі ды зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Лукашэнкі. Мы таксама заклікаем прэзыдэнта Абаму аказаць як мага большую тэхнічную і матэрыяльную дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасьці, уключна з палітычнай апазыцыяй. (...)
Я ведаю, што некаторыя могуць сказаць, што рэзалюцыя зьяўляецца ўсяго сымбалічнай, што мы нічога ня ў змозе зрабіць, каб дапамагчы людзям, якія жывуць ва ўмовах такіх рэпрэсій і несвабоды ў Беларусі. І што нам проста трэба пагадзіцца з рэальнасьцю дыктатуры Лукашэнкі пасьля ўсіх гэтых гадоў.
Але калі мы можам зрабіць нейкія высновы з гістарычных падзеяў у Тунісе і Эгіпце, дык яны якраз у тым, што Злучаныя Штаты паступаюць найлепш, калі мы ў сваёй замежнай палітыцы падтрымліваем нашыя каштоўнасьці і людзей, якія іх падзяляюць. І яшчэ гэтыя падзеі паказваюць, што нават самыя непарушныя рэжымы могуць разваліцца з надзвычайнай хуткасьцю. Зразумела, я не магу сказаць дакладна, калі Беларусь стане свабоднай, але я не сумняваюся, што аднойчы яна стане свабоднай. Я перакананы, што будучыня Беларусі належыць не Лукашэнку і ягоным сябрукам, а народу гэтай выдатнай краіны, дысыдэнтам, якія цяпер у турме, студэнтам, якіх мы сустрэлі ў Вільні ў мінулым месяцы, актывістам грамадзянскай супольнасьці, якія цярпяць перасьлед з боку КДБ. (...)
Гэтая рэзалюцыя ставіць нас, Сэнат ЗША, на бок народу Беларусі і супраць рэжыму Лукашэнкі, які гэты народ уціскае. Я маю надзею, што мы зможам дайсьці да згоды і хутка прыняць гэтую дзьвюхпартыйную пастанову.