Гомельскае гарадзкое прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі выступае за вяртаньне ў абарот школьных праязных білетаў з аплатай 25 адсоткаў дарослага тарыфу.
Пра гэта заявіў мясцовым СМІ генэральны дырэктар прадпрыемства Віктар Кулага: «Калі тэрмінова не падняць кошт праезду хаця б на чвэрць дзеля выхаду на нулявую рэнтабэльнасьць, электратранспарт чакаюць вялікія праблемы».
Паводле Кулагі, наданьне школьнікам права бесплатнага праезду прынесла гомельскаму прадпрыемству «Гарэлектратранспарт» дадатковыя штомесячныя страты ў памеры 160 мільёнаў рублёў. Гэтыя выдаткі, у адрозьненьне ад выдаткаў на набыцьцё электраэнэргіі па падвышаных студзеньскіх тарыфах, «Гарэлектратранспарту» бюджэт не кампэнсуе.
Бясплатны праезд гомельскія школьнікі нанова атрымалі 14 сьнежня, у першы дзень датэрміновага галавасаньня на выбарах прэзыдэнта. Гэта сталася на падставе вуснага распараджэньня старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віктара Піліпеца. Аддзел адукацыі ў зьвязку з распараджэньнем даслаў ў агульнаадукацыйныя ўстановы гораду тэлефанаграмы з патрабаваньнем выдаваць дзятве даведкі, што яны навучаюцца ў той ці іншай школе альбо гімназіі. Па даведках альбо нават паказваючы дзёньнік навучэнцы й сталі езьдзіць у школу бясплатна.