Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеву выклікалі хуткую дапамогу


Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, не пайшоў сёньня на допыт у КДБ.

Адзін з ахоўнікаў КДБ, якія знаходзяцца ўвесь час у кватэры, адмовіўся пакідаць яе. Гэта абурыла Ўладзімера і Вольгу Някляевых, бо падчас мінулых допытаў, калі Някляева адвозілі да сьледчага, ахоўнікі пакідалі кватэру.

Гаспадары кватэры выказаліся катэгарычна супраць таго, каб у ёй заставаліся пабочныя асобы. Ахоўнікі адмовіліся дзяжурыць каля дзьвярэй на лесьвічнай пляцоўцы. У выніку Ўладзімер Някляеў адмовіўся ехаць на допыт. У яго падняўся ціск, і давялося выклікаць хуткую дапамогу.

"Ён вельмі разнэрваваўся, у яго падняўся высокі ціск, за 220, і давялося выклікаць хуткую", -- распавяла праваабаронца Раіса Міхайлоўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG