Як патлумачыла агенцтву ИТАР-ТАСС прэсавы сакратар дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Швэйцарыі Анч'е Бэрч "размова не ідзе аб новай пастанове", а толькі аб уключэньні ў пастанову ад 2006 году новых асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны і чые авуары і эканамічныя рэсурсы заблякаваныя.
Такім чынам, да прэзыдэнта Беларусі і яшчэ сарака высокапастаўленых чыноўнікаў дабаўленыя яшчэ 116 імёнаў. Новы сьпіс утрымлівае 157 прозьвішчаў, які , як можна меркаваць, супадае са сьпісам асобаў, адносна якіх увёў санкцыі Эўразьвяз. Усім 157 асобам забаронены ўезд у Швайцарыю і транзыт праз яе тэрыторыю, іх авуараў заблякаваныя. Асобам і ўстановам, якія зьяўляюцца трымальнікамі такіх авуараў і эканамічных рэсурсаў, ці ведаюць аб іх існаваньні, загадана заявіць пра гэта "без прамаруджаньня" ў дзяржаўны сакратарыят эканомікі.
Абноўленая пастанова ўступае ў сілу 22 лютага.