Адвакаты фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Менску чакаюць рашэньня сьледчых у сувязі з заканчэньнем 19 лютага двухмесячнага тэрміну папярэдняга расьсьледаваньня.
Пасьля гэтага прымаецца рашэньне ці аб прадаўжэньні тэрміну сьледзтва, альбо аб завяршэньні папярэдняга расьсьледаваньня.
Адвакат экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева Тамара
Сідарэнка сказала "Інтэрфаксу", што "паводле закона, пасьля двухмесячнага тэрміну сьледзтва павінна прымацца рашэньне не толькі пра тэрміны расьсьледаваньня, але і аб меры стрыманьня. Сьледчы вырашае - альбо падоўжыць тэрмін сьледзтва і пакінуць ранейшую меру стрыманьня, альбо накіраваць справу ў суд".
Паводле Сідарэнкі, яе падабароннаму і іншым абвінавачаным у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках "будзе працягнуты тэрмін сьледзтва".
"Мы ж яшчэ не пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. А гэта азначае, што папярэдняе сьледзтва не заканчваецца".