Міністэрства юстыцыі Беларусіі сёньня пацьвердзіла на сваім сайце, што яго кваліфікацыйная камісія па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці і калегія пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій Алега Агеева, Тацяну Агееву, Уладзіміра Тоўсьціка і Тамару Гараеву.
Уладзімір Тоўсьцік і Тамара Гараева – былыя адвакаты Ірыны Халіп, якая знаходзіцца пад сьледзтвам і хатнім арыштам у сувязі з падзеямі 19 сьнежня ў Менску.
Алег Агееў – адвакат Алеся Міхалевіча, які знаходзіцца ў турме ў сувязі са згаданымі падзеямі, а Тацяна Агеева – маці адваката.
Міністэрства юстыцыі паведамляе, што ліцэнзіі Уладзіміра Тоўсьціка і Тамары Гараевай былі забраныя за "грубае парушэньне заканадаўства аб ліцэнзаваньні, якое выразілася ў адмове ад аказаньня юрыдычнай дапамогі Халіп І.У.".