Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнтаў прымушаюць падпісаць зварот, які асуджае санкцыі Эўразьвязу


Першая заява — ад Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнту.

У звароце адзначаецца, што студэнты выступаюць супраць санкцыяў, падрыхтаваных з удзелам беларускай апазыцыі. "Апазыцыянэры надта часта кіраваліся не інтарэсамі беларускага народу, а сваімі ўласнымі. Мы перакананыя, што гэтыя людзі задавальняюць свае амбіцыі коштам дыскрэдытацыі рэпутацыі сваёй роднай краіны. Апроч таго, нам шчыра шкада, што імідж Рэспублікі Беларусь фармуецца аднабакова: са словаў асобаў, якіх у нашай краіне ня ведаюць, якім не давяраюць, якіх не паважаюць", — гаворыцца ў заяве, паведамляе тэлеканал Белсат.

Паводле студэнта 4-га курсу Акадэміі Андрэя В., супрацоўнікі рэктара па ідэалягічнай працы правялі размову са студэнтамі ды заклікалі актыўна выказвацца супраць санкцыяў Эўрапейскага Зьвязу. "Нам сказалі, што мы першыя выступаем з такою заяваю, што ўсе астатнія ўнівэрсытэты таксама да яе далучацца. Найперш падпісацца мусілі сябры прафсаюзу, БРСМ і тыя, хто жыве ў інтэрнаце. Прычым адміністрацыя настойвала: хто не падпішацца, будзе мець праблемы ў летнюю сэсію. Большасьць студэнтаў ня сталі аспрэчваць загад і паставілі свой подпіс", — паведаміў студэнт.

Ва ўпраўленьні БРСМ Акадэміі камэнтаваць Белсату заяву адмовіліся, аднак зазначылі, што яна мае ўнутраны характар і ў Эўропу ня пойдзе, нягледзячы на тое, што ў дакумэнце гучыць зварот да найвышэйшага прадстаўніка ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Дарэчы, дзяржаўныя мэдыі абавязаныя надрукаваць студэнцкі зварот.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG