Сяргей Нягацін удзельнічаў ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі 16 студзеня ў Магілёве. 8 лютага судзьдзя Галіна Кужалева пакарала актывіста на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні. Супраць Нягаціна сьведчылі чацьвёра міліцыянтаў.
На волю з ізалятара часовага ўтрыманьня Сяргей Нягацін выйшаў сёньня а палове на пятнаццатую гадзіну. Ля кантрольна-прапускнога пункту актывіста віталі экс-кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, кіраўнік гарадзкой фронтаўскай партыйнай арганізацыі Віталь Макаранка ды старшыня суполкі “Моладзь БНФ” Эдуард Баравікоў.
Адразу па вызваленьні ў інтэрвію “Свабодзе” Сяргей Нягацін заявіў, што вырак судзьдзі лічыць несправядлівым і што ён надалей будзе ўдзельнічаць у акцыях салідарнасьці: “Гэтае пакараньне не магло мяне зламаць. Я ня толькі буду ўдзельнічаць у акцыях салідарнасьці, але і ў іншых акцыях, якія будуць арганізоўвацца дэмакратычнай супольнасьцю. Я хачу сказаць спадарыні Кужалевай, каб яна ў наступны раз судзіла справядліва, а не раілася з пракуратурай, ці з КДБ колькі каму даваць. Мяне асудзілі як самага злоснага парушальніка закону. Хто пацярпеў ад нашай акцыі? Мы ж стаялі з партрэтамі ахвяраў сёньняшняга палітычнага рэжыму Лукашэнкі. Я выконваў свой грамадзянскі абавязак”.
У ізалятары часовага ўтрыманьня Сяргей Нягацін сядзеў разам зь яшчэ адным удзельнікам акцыі салідарнасьці Валянцінам Лабачовым. Яго пакаралі на сем сутак арышту. На волю ён павінен выйсьці 15 лютага.
Яшчэ адну ўдзельніцу акцыі салідарнасьці шматдзетную беспартыйную маці Натальлю Шкадун судзьдзя галіна Кужалева пакарала папярэджаньнем. Усе пакараныя абскардзілі рашэньне судзьдзі Ленінскага суду Магілёва.
Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі адбылася надвячоркам 16 студзеня на пешаходнай вуліцы Ленінскай Магілёва. У ёй удзельнічалі дзевяць чалавек. У руках кожны трымаў партрэты былых кандыдатаў у прэзыдэнты, іх давераных асобаў ды грамадзкіх актывістаў, якіх утрымліваюць за кратамі. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам і газэту “Ня бойся”, прысьвечаную палітзьняволеным.