У нямецкім СМІ ды інтэрнэце зьявіліся відэа, фота ды ўражаньні пра імпрэзу «Моц слова», якая адбылася на тыдні ў «Чырвоным салёне» бэрлінскага тэатру Volksbühne з удзелам Сьвятланы Алексіевіч, Артура Клінава і Лявона Вольскага.
Як падае Deutsche Welle, гэта быў поўны аншляг: "Людзі стаялі ў праходах, мясьціліся на вузкіх сядзеньнях. Толькі адно чорнае крэсла на сцэне заставалася вольным. Такая традыцыя нямецкага ПЭН-цэнтру (арганізатара сустрэчы): пустое крэсла ў дадзеным выпадку было зарэзэрваванае для тых, хто цяпер у Беларусі знаходзіцца пад хатнім арыштам або ў засьценках КДБ, а таму ня змог прыехаць у Бэрлін".
Паводле нямецкіх журналістаў, усе трое беларускіх удзельнікаў дыскусіі выказалі сваё рэзкае стаўленьне што да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым кожны зь іх ацэньвае па-свойму сытуацыю на радзіме, падаплёку трагічных падзеяў 19 сьнежня і іх наступствы. Што да нямецкай публікі, то яна мела рэдкую магчымасьць пачуць беларускую мову, на якой гаварылі Вольскі ды Клінаў) ды з дапамогай перакладчыкаў-сынхраністаў наўпрост разам зь беларускімі дзеячамі культуры абмяркоўваць сытуацыю ў Беларусі.
Таксама на імпрэзе прысутнічалі і беларусы, якія вучацца і жывуць у Нямеччыне. У livejournal зьявіўся наступны водгук:
“Вельмі спадзяюся, што зацікаўленасьць Беларусьсю, і не толькі палітыкай, але й культурай, адукацыяй на гэтым не скончыцца, бо, па праўдзе, немцы ў большасьці выпадкаў ведаюць пра Беларусь ня больш, чым пра якую-небудзь бананавую рэспубліку (цікава, так яшчэ можна казаць, ці за гэта ў Амэрыцы ўжо вязьніца?)".