Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Менску разгледзіць хадайніцтвы за вызваленьне палітвязьняў


Лідэры Партыі БНФ перадалі ў пракуратуру Менску хадайніцтвы за зьмену меры стрыманьня арыштаваным паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.

За вызваленьне ўсіх палітзьняволеных з турмы і з-пад хатняга арышту падпісаліся 2600 грамадзянаў. Больш за 1500 подпісаў сабралі рэгіянальныя аддзяленьні Партыі БНФ. Як паведаміў намесьнік старшыні Рыгор Кастусёў, гэткія ж лісты-хадайніцтвы былі перададзеныя ў пракуратуру за вызваленьне Ірыны Халіп і Ўладзімера Някляева напярэдадні іх пераводу пад хатні арышт.

Паводле дзейнага заканадаўства, хадайніцтва ня менш як ад двух чалавек дае падставу для зьмены меры стрыманьня зьняволенага.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG