Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП больш не давярае Раманчуку


Ярасалаў Раманчук
Ярасалаў Раманчук

Нацыянальны камітэт Аб'яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесьніку старшыні АГП Яраславу Раманчуку. Яго далейшы лёс вырашыць зьезд партыі. Ад пасады вызвалены таксама Андрэй Дзьмітрыеў.

Сябры АГП ініцыявалі пытаньне аб яго далейшым удзеле ў жыцьці партыі.

На пасяджэньні была заслухана пазыцыя былога кандыдата ў прэзыдэнты ад АГП, які ў цэлым паўтарыў ўсё раней сказанае. З крытыкай дзеяньняў Яраслава Раманчука пасьля 19 сьнежня выступілі ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч і намесьнік старшыні Леў Марголін, а таксама іншыя актывісты АГП.

Сёньня ж Нацыянальны камітэт АГП вызваліў ад пасады старшыні камісіі АГП па міжнародных пытаньнях Андрэя Дзьмітрыева. У часе прэзыдэнцкай кампаніі ён узначальваў выбарчы штаб Уладзімера Някляева. У ноч на 20 сьнежня Дзьмітрыеў быў затрыманы, 3 студзеня вызвалены зь сьледчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе.

Новым старшынём камісіі па міжнародных пытаньнях абраны Юры Лаўрэнцьеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG