Літаральна на наступны дзень пасьля выбараў і жорсткага разгону акцыі пратэсту ў Менску быў створаны своеасаблівы штаб дапамогі затрыманым і іх сем'ям. Знайшліся дзясяткі валантэраў, якія дабрачынна пачалі зьбіраць рэчы, прадукты, фармаваць перадачы ў СІЗА для тых, каго пасадзілі на суткі. З часам дапамога гэта стала больш разнастайнай і маштабнай.
Юрыст Дар'я Каткоўская -- ініцыятарка беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасьці з затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту і іх сем'ямі. У сваім блогу Дар’я абвясьціла спачатку пра збор інфармацыі пра лёс затрыманых. Потам пачалася праца па зборы і дастаўцы асуджаным неабходных рэчаў. Валантэры арганізавалі перадачы для кожнага, каго пасадзілі на 10 – 15 сутак, перадавалі падарункі і віншаваньні на Новы год. Пасьля адсідкі людзям дапамагалі аплаціць штрафы і рахункі за знаходжаньне ў ізалятарах. Матэрыяльна дапамаглі прыкладна пяці сотням чалавек. Дар'я Каткоўская распавяла:
"Былі выпадкі, калі людзі прыходзілі, запаўнялі анкету, каб проста праваабарончым арганізацыям трапіла інфармацыя, і казалі: "Мне ня трэба грошы, грошы ў мяне ёсьць, я проста хацеў гэты інфармацыю данесьці. То бок выпадкі былі самыя розныя".
Сакратар управы БНФ Сяргей Семянюк кажа, што праца працягваецца і дагэтуль:
"Некаторыя з тых, хто сядзеў на сутках, да нас яшчэ прыходзяць за дапамогай, але гэта адзінкі. Асноўная дапамога зараз аказваецца тым, хто губляе працу, вучобу. Даем інфармацыю, куды лепш зьвяртацца, якія скаргі пісаць, дзе лепш шукаць юрыстаў, якія кваліфікавана дапамогуць гэта зрабіць. Стараемся таксама падтрымліваць сувязь са сваякамі тых, хто сядзіць у СІЗА КДБ і нейкім чынам спрыяць, дапамагаць перадаваць перадачы, пералічваць сродкі на іх рахункі"
Сяргея Семянюка вельмі ўразіла тое, што адгукнуліся людзі з усіх куткоў Беларусі, тэлефануюць, выказваюць падтрымку на словах, пытаюцца, чым яны могуць са сваіх гарадоў дапамагаць:
"Днямі ў Горадні таксама абвесьцілі збор сродкаў для дапамогі сям'і Аляксандра Кіркевіча, якога таксама зараз пасадзілі ў СІЗА. Атрымліваецца, што ня толькі арганізавана людзі могуць дапамагаць, але спантанна арганізоўваюцца лякальныя групы людзей, як было, напрыклад, на філялягічным факультэце БДУ. Усе тыя, хто адседзеў на плошчы, да нас па дапамогу не прыходзілі, таму што самі студэнты арганізаваліся і ўсю неабходную дапамогу аказалі".
Жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Мілана, якая засталася з двума маленькімі дзецьмі, кажа, што падтрымка людзей вельмі дапамагае і маральна падтрымлівае:
"Мы не адны. Дапамагаюць, падтрымліваюць і знаёмыя, і незнаёмыя людзі. Я ня ведаю, як людзям дзякаваць, таму што часам народ дапамагае, штосьці перадае праз кагосьці, і ў мяне праблема, як народу падзякаваць за гэта ўсё, асабліва калі гэта незнаёмыя людзі".
Такая салідарнасць — своеасаблівы адказ беларускага грамадзтва на жорсткасць уладаў, кажа Дар'я Каткоўская:
"У гэтай сытуацыі хваля ахвяраваньняў, падтрымкі, дапамогі мяне вельмі ўразіла і парадавала. Людзі кансалідаваліся і змаглі шмат зрабіць. Я раней такога не памятаю, таму я вельмі ўзрушаная. Тыя, хто працуе побач са мной, таксама кажуць, што такой хвалі падтрымкі, менавіта і грашовай, і чалавечым рэсурсам, раней ніколі не было. Салідарнасьць была вельмі вялікая".

Матэрыяльна дапамаглі прыкладна пяці сотням чалавек ...
"Былі выпадкі, калі людзі прыходзілі, запаўнялі анкету, каб проста праваабарончым арганізацыям трапіла інфармацыя, і казалі: "Мне ня трэба грошы, грошы ў мяне ёсьць, я проста хацеў гэты інфармацыю данесьці. То бок выпадкі былі самыя розныя".
Сакратар управы БНФ Сяргей Семянюк кажа, што праца працягваецца і дагэтуль:
Асноўная дапамога зараз аказваецца тым, хто губляе працу, вучобу ...
"Некаторыя з тых, хто сядзеў на сутках, да нас яшчэ прыходзяць за дапамогай, але гэта адзінкі. Асноўная дапамога зараз аказваецца тым, хто губляе працу, вучобу. Даем інфармацыю, куды лепш зьвяртацца, якія скаргі пісаць, дзе лепш шукаць юрыстаў, якія кваліфікавана дапамогуць гэта зрабіць. Стараемся таксама падтрымліваць сувязь са сваякамі тых, хто сядзіць у СІЗА КДБ і нейкім чынам спрыяць, дапамагаць перадаваць перадачы, пералічваць сродкі на іх рахункі"
Сяргея Семянюка вельмі ўразіла тое, што адгукнуліся людзі з усіх куткоў Беларусі, тэлефануюць, выказваюць падтрымку на словах, пытаюцца, чым яны могуць са сваіх гарадоў дапамагаць:
самі студэнты арганізаваліся і ўсю неабходную дапамогу аказалі ...