Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на міжнароднай канфэрэнцыі "Сустрэча міжнародных рэалізатараў Беларусі" заявіў, што Літва працягне актыўную падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
"Вільня разьмешчаная бліжэй за ўсе іншыя сталіцы да Менску, і дзякуючы гэтай акалічнасьці ў беларускіх няўрадавых арганізацый і дзеячаў грамадзянскай супольнасьці зьяўляецца магчымасьць асталявацца тут і ажыцьцяўляць разнастайныя ініцыятывы на адлегласьці. Літва пасьлядоўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасьць Беларусі і, несумненна, будзе працягваць гэта рабіць", - сказаў Ажубаліс.
Ён адзначыў, што Літва гатовая супрацоўнічаць зь іншымі дзяржавамі дзеля сумесных праграм для Беларусі, аб'ядноўваць намаганьні донараў і пасьлядоўна імкнуцца да лепшых вынікаў.
Таксама ён адзначыў, што Літва імкнецца да таго, каб пытаньні спрашчэньня выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі вырашалася ў ЭЗ неадкладна і перамовы па гэтым пытаньні пачаліся бліжэйшым часам.
Міністар адзначыў, што дзейны ў Вільні Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт зьяўляецца асноўным напрамкам дапамогі беларускай моладзі з боку Літвы.
Паводле Ажубаліса, падтрымка грамадзянскай супольнасьці Беларусі павінна быць больш прыкметнай і эфэктыўнай. Такім чынам сфармуецца спрыяльнае асяродзьдзе для сапраўдных дэмакратычных пераменаў і альтэрнатываў у Беларусі. Плянуецца аднаўленьне дзейнасьці заснаванага ў 2007 годзе Фонду дэмакратыі і разьвіцьця, які будзе аказваць дапамогу рэпрэсаваным.
Міністр замежных спраў Літвы, як старшыня АБСЭ заявіў, што Беларусь павінна больш цесна супрацоўнічаць з Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, прадстаўніком АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ. Ён выказаў надзею, што беларускія ўлады адменяць сваё рашэньне аб непадаўжэньні мандата Офіса АБСЭ ў Менску.