У сьпісе асобаў, якія трапляюць пад візавыя санкцыі Эўразьвязу, ажно тры Лукашэнкі: Аляксандар, Віктар і Дзьмітры. І яшчэ 117 асобаў, вінаватых у масавых рэпрэсіях супраць апазыцыі. Разам з тымі беларускімі чыноўнікамі, супраць каго санкцыі дзейнічалі з 2006 году, агульны сьпіс нежаданых у Эўразьвязе асобаў зь Беларусі складзе 158 прозьвішчаў.
Як піша брусэльскае выданьне Euobserver, у сьпіс асобаў, якім 31 студзеня Эўразьвязам будзе забароненая выдача віз, увойдзе памочнік прэзыдэнта Беларусі па нацыянальнай бясьпецы, сябра Савету бясьпекі і адначасова сын дзейнага кіраўніка дзяржавы Віктар Лукашэнка.
Другі сын Лукашэнкі Дзьмітры, які не зьяўляецца палітычнай фігурай, а працуе кіраўніком Прэзыдэнцкага спартыўнага клюбу, таксама патрапіў у сьпіс непажаданых у Эўразьвязе асобаў.
Сярод 117 новых прозьвішчаў у сьпісе таксама Юры Жадобін (міністар абароны); Леанід Мальцаў (сакратар Савету бяспекі); Вадзім Зайцаў (старшыня КДБ), Уладзімер Макей (кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі); Рыгор Васілевіч (гэнэральны пракурор) і Ўладзімер Андрэйчанка (кіраўнік ніжняй палаты парлямэнту).
Новы сьпіс таксама ўключае ў сябе 24 кіраўнікі рэгіянальных і цэнтральных выбарчых камісіяў, 30 юрыстаў і 10 журналістаў, афіцыйных “прапагандыстаў Лукашэнкі”.
Адновяцца ранейшыя візавыя санкцыі і супраць 41 чыноўніка, у тым ліку самога Аляксандра Лукашэнкі, якія дзейнічалі з 2006 году і былі замарожаныя ў 2008 годзе.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў і першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка ня ўключаныя ў сьпіс. Мартынаў у сьпіс не ўваходзіць, бо Эўразьвяз хоча захаваць хаця б адзін канал сувязі паміж Беларусьсю і аб'яднанай Эўропай. Сямашку ж некаторыя ў Эўразьвязе ўспрымаюць як патэнцыйнага пераемніка Лукашэнкі, піша інтэрнэт-выданьне са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі.
Канчатковае рашэньне павінна быць прынята ў панядзелак, 31 студзеня, у Брусэлі міністрамі замежных спраў краін Эўразьвязу, якія яшчэ могуць удакладніць гэты сьпіс.
Міністры ў панядзелак таксама вырашаць, які тып эканамічных санкцыяў увесьці супраць афіцыйнага Менску. Магчымая забарона гандлю нафтапрадуктамі канцэрну "Белнафтахім" і ўгнаеньнямі "Беларуськалію” на тэрыторыі Эўразьвязу. Разглядаецца таксама магчымасьць блякаваньня дапамогі Беларусі з боку МВФ, Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.
Крыніца ў Эўразьвязе адзначыла, што Брусэль чакаў больш за месяц, перш чым прымаць санкцыі, даючы Менску шанец вызваліць палітычных зьняволеных. Але гэтага не адбылося.