Кампанія "BelTonMedia" выпусьціла дзьве новыя аўдыёкнігі твораў беларускай клясыкі. Гэта раман Уладзімера Караткевіча "Чорны замак Альшанскі" і "Дзьве душы" Максіма Гарэцкага. На апошнім, апрача аднайменнай аповесьці, гучаць таксама апавяданьні "Літоўскі хутарок", "Роднае карэньне" і "Рускі". Абодва дыскі выпушчаныя ў фармаце mp3.
У гістарычным рамане-дэтэктыве "Чорны замак Альшанскі" Ўладзімер Караткевіч уваскрашае падзеі, якія адбываюцца ў далёкім мінулым, але гістарычна і сюжэтна зьнітаваныя з сучаснасьцю. За гэты твор у 1984 годзе аўтара пасьмяротна ўганаравалі Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа. У той самы час на кінастудыі "Беларусьфільм" Міхаіл Пташук зьняў паводле раману двухсэрыйны мастацкі фільм "Чорны замак Альшанскі". Аўдыёкнігу ж начытаў вядомы майстар маўленьня, прафэсар Андрэй Каляда, а аздобіў выданьне мастак Аляксей Кульбіцкі. Агульны час гучаньня — 21 гадзіна 36 хвілін.
У плянах кампаніі — выдаць поўны аўдыёзбор творчай спадчыны Караткевіча. Распавядае дырэктар "BelTonMedia" Алесь Квіткевіч:
"Усіх назваў на сёньня зроблена восем, да выданьня дайшлі тры. Гэта дыск паэзіі "Быў. Ёсьць. Буду", "Чорны замак Альшанскі", які вось кагадзе выйшаў, і на двух дысках найбольш, напэўна, знакаміты раман "Каласы пад сярпом тваім". Будуць яшчэ аповесьці асобным дыскам — "Сівая легенда", "Ладзьдзя роспачы", "Цыганскі кароль" і "Чазенія", двухдыскавы раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", і таксама "Дзікае паляваньне караля Стаха".
Дыск "Дзьве душы" — другая аўдыёкніга Максіма Гарэцкага. Яна гучыць 6 гадзін і 58 хвілін у выкананьні вядомага тэатральнага рэжысэра Валера Мазынскага. Першай была аўдыёкніга "На імпэрыялістычнай вайне", выдадзеная прыватнай ініцыятывай прыкладна год таму.
Усяго ж палічка беларускай клясыкі ў аўдыёфармаце з лэйблам "BelTonMedia" налічвае каля трох дзясяткаў назваў. Прычым гэта ня толькі кнігі беларускай клясыкі, але і сусьветнай у перакладзе на беларускую мову, той жа Оруэл, да прыкладу. Цяпер у актыўнай працы яшчэ добры тузін. У прыватнасьці, рыхтуюцца да выданьня аўдыёкнігі Янкі Маўра "Палескія рабінзоны" і "Ў краіне райскай птушкі", а таксама "Маленькі прынц" Экзюпэры.