Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапарлямэнту вітае рэзалюцыю па Беларусі


Ежы Бузэк
Ежы Бузэк
“Беларускі народ заслужана мае эўрапейскую мінуўшчыну, і мы заўсёды будзем падтрымліваць яго” –заявіў Ежы Бузэк .

Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк у сваёй заяве адзначыў, што прынята рашэньне ў бліжэйшы час накіраваць у Менск місію для вывучэньня сытуацыі.

Улады павінны забясьпечваць бесперашкодны доступ да затрыманых блізкіх, прававой і юрыдычнай дапамогі.
“Мы заклікаем беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых у часе выбараў і ў наступны пэрыяд, у тым ліку вязьняў сумленьня. Беларускія ўлады павінны забясьпечваць бесперашкодны доступ да затрыманых блізкіх, прававой і юрыдычнай дапамогі. Пакуль мы не пабачым гэтых вязьняў на волі, мы жадаем паўторна ўвесьці забароны на візы кіраўнікам Беларусі і разглядзець пытаньне аб прыпыненьні ўдзелу Беларусі ў праграме Ўсходняе парнэрства.” – заявіў Ежы Бузэк.

Бузэк заклікаў Эўракамісію распрацаваць мэханізм рэгістрацыі НГА, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ў Беларусі паводле палітычных меркаваньняў, з тым, каб дапамагчы ім карыстацца праграмамі ЭЗ. Ён таксама выказаўся за павелічэньне фінансавай дапамогі і стыпэндыяў беларускім студэнтам, падтрымку ЭГУ ў Вільні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG