Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў журналіста Барыса Гарэцкага 14 суткамі адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя Яўген Хаткевіч прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Барыса Гарэцкага затрымалі напярэдадні каля будынка КДБ, дзе ён запісваў сваякоў зьняволеных паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня. У той жа дзень быў складзены адміністрацыйны пратакол за, нібыта, ягоны актыўны ўдзел у акцыі пратэсту. Падчас паседжаньня гаворка вялася пра адсутнасьць у журналіста польскага радыё акрэдытацыі МЗС Беларусі. Аднак пакараньне зьняволеньнем Барыс Гарэцкі атрымаў за, нібыта, выгукваньне антыдзяржаўных лёзунгаў і непадпарадкаваньне міліцыянтам. Барыс Гарэцкі сваёй віны не прызнаў:
«Ня згодны з рашэньнем суду, і мой адвакат будзе яго абскарджваць. Я лічу гэта ціскам на журналістаў, якія прысутнічалі на плошчы і выконвалі свае прафэсійныя абавязкі. Прысуд не адпавядае рэчаіснасьці і таму, што адбывалася 19 сьнежня».
Супраць Барыса сьведчылі міліцыянт Маскоўскага райаддзелу міліцыі Андрэй Кірчук і ўчастковы Дзьмітрый Кротаў, які складаў пратакол. Яны блыталіся ў паказаньнях, але агулам зь іх сьведчаньняў вынікала, што адначасна з выкананьнем журналісцкіх абавязкаў Барыс Гарэцкі выгукваў «Сыходзь» і «Жыве Беларусь», і гэткім чынам браў актыўны ўдзел у падзеях. Вось як гэта пракамэнтаваў прысутны на судзе моладзевы дэмакратычны актывіст Зьміцер Хведарук:
«Калі трымацца меркаваньняў судзьдзі, што ўсе, хто быў на плошчы, — журналіст ці супрацоўнік праваахоўных органаў, — мог выгукваць антыдзяржаўныя лёзунгі і прымаць удзел у несанкцыянаванай акцыі, то варта было б таксама прыцягнуць да адказнасьці здымачную групу БТ і адправіць у турму на 14 ці 15 сутак, а таксама аштрафаваць 8 ці колькі тысяч супрацоўнікаў спэцназу і іншых сілавых структур».
Суд ня ўзяў пад увагу сьведчаньні маці Барыса Элы Олінай, якая прысутнічала на месцы падзей як журналістка газэты «Новы час». Яна заявіла, што Барыс Гарэцкі запісваў інтэрвію, перадаваў паведамленьні праз тэлефон і гэтак выконваў свае прафэсійныя абавязкі. Таксама не былі ўзятыя пад увагу і раздрукоўкі журналісцкіх матэрыялаў Барыса Гарэцкага, а таксама пісьмовыя пацьверджаньні кіраўніка Радыё Рацыя Яўгена Вапы. Прэсавая сакратарка БАЖ Яна Мельнікава гэтак пракамэнтавала новы выпадак суду над незалежным журналістам:
«Тое, што судзьдзя кажа, што выкананьне журналісцкіх абавязкаў не замінае журналісту выкрыкваць лёзунгі, сьведчыць, што судзьдзя не разумее, што такое прафэсія журналіста. Барыс Гарэцкі — прафэсійны журналіст, і ён ня мог сабе дазволіць перадаваць для свайго радыё інфармацыю і адначасна выгукваць лёзунгі, трымаць сьцягі ці рабіць што іншае. Зразумела, чаму гэта зроблена: гэта помста журналістам за нашую прафэсійную працу».
Адбываць 14 сутак зьняволеньня Барыс Гарэцкі адпраўлены ў турму на завулку Акрэсьціна.