Хроніка рэпрэсій. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі. АБНАЎЛЯЕЦЦА
21:00 У Мазыры адбыўся ператрус у актывіста БХД Аляксандра Кавальчука
Уладзімера Сіманковіча і Яўгена Сьцяпанава дапыталі ў Віцебскім КДБ
18:41 Сьледчых цікавілі падзеі 19 сьнежня ў Менску, у якіх ні спадар Сіманковіч, ні спадар Сьцяпанаў удзелу ня бралі. Таксама пытаньні да актывістаў тычыліся і дзейнасьці выбарчых штабоў Рымашэўскага і Саньнікава.
Бабруйскага журналіста Яўгена Васьковіча вінавацяць у злачынстве
17:30 Яўген Васьковіч за ўдзел у акцыі пратэсту на Плошчы незалежнасьці 19 сьнежня адседзеў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. 11 студзеня хлопца дапыталі ў КДБ. Пасьля допыту Яўген сьцьвярджаў у інтэрвію «Свабодзе», што настаяў, каб у пратаколе было напісана, што ён і надалей будзе ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту. Гэтая заява, паводле Анатоля Санаценкі, рэдактара газэты «Бабруйскі кур’ер», дзе працуе Яўген, і стала матывам для зьняволеньня
У Наваполацкім КДБ дапытваюць Брэжнева
16:30 У мясцовым апазыцыйным асяродку гэты хлопец «засьвяціўся» ўсяго аднойчы: калі ўручаў сымбалічны меч Андрэю Саньнікаву падчас сустрэчы з наваполацкімі выбарцамі.
Гомельскага актывіста Пятра Кузьняцова аштрафавалі на 700 тысяч
16:25 Рэчыцкі судзьдзя Мікалай Доля аштрафаваў сёньня кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі руху «За свабоду» Пятра Кузьняцова на 700 тысяч рублёў. Грамадзкі актывіст абвінавачаны ў парушэньні заканадаўства пра друк ды іншыя сродкі масавай інфармацыі.
Барыс Гарэцкі атрымаў 14 сутак адміністратыўнага арышту
Карэспандэнт Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі быў асуджаны "за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу" 19 сьнежня судом Маскоўскага раёну Менску. Сьведкі-міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаньнях, але судзьдзя не ўлічыў гэтага.
Гарэцкі віны не прызнаў
14.40 У Мазыры ў кватэры Аляксандра Кавальчука — даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага — супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус.
Пра гэта сам Кавальчук паведаміў прэс-службе аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя». Ператрус пачаўся прыкладна ў 10 гадзін раніцы.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў Кавальчук каардынаваў працу выбарчага штаба Рымашэўскага ў Мазыры, Ельску і Нароўлі.
13.55 18 студзеня ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску дапыталі Аліну Суравец, 17 студзеня — Андрэя Аляксандрава. З абодвух узятая падпіска аб неразгалошваньні.
Віцебск: у КДБ і запрашаюць, і завозяць самі
Супрацоўнікі КДБ завезьлі на допыт у абласную ўправу Ўладзімера Сіманковіча, які падчас выбарчай кампаніі працаваў у ініцыятыўнай групе Віталя Рымашэўскага.
У Наваполацкім КДБ пабываў Яўген Парчынскі
Гутарка з супрацоўнікам КДБ тычылася падзеяў 19 сьнежня, хаця актывіст у той дзень у Менск ня трапіў — разам зь Міколам Шахноўскім і Сяргеем Чабатаровым яго затрымалі пры пасадцы ў маршрутную таксоўку.
13.10 У судзе над Барысам Гарэцкім аб'яўлены перапынак да 14 гадзін. Судзяць Гарэцкага паводле пратаколу ўчастковага міліцыянта, які быў складзены ўчора. Сьведкам выступае іншы міліцыянт, якія заявіў, што бачыў Барыса 19 сьнежня на Плошчы Незалежнасьці, і што Гарэцкі выкрыкваў антыдзяржаўныя лёзунгі.
У 11.30 пачаўся суд над Барысам Гарэцкім. Гарэцкага судзяць па адміністрацыйнай справе за "ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу" 19 сьнежня .
Барыс Гарэцкі ў судзе Маскоўскага раёну
Карэспандэнт Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Пра гэта маці Барыса Эле Гарэцкай паведамілі з суда ранкам 18 студзеня. У чым вінавацяць журналіста невядома.
Журналіст “Бабруйскага кур’еру” за кратамі
Суткі знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам бабруйскі журналіст, сябра стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Яўген Васьковіч. Затрымалі дзевятнаццацігадовага хлопца ўчора раніцай у Магілёве.
Чарговы ператрус на кватэры Аляксандра Атрошчанкава
Сёньня зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар'і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесьці чарговы ператрус. У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць "прадметы вопраткі".