17 студзеня Беларускія СМІ паведамілі пра тое, што генэральнага дырэктара Нацыянальнага парку «Белавеская пушча» Мікалая Бамбізу могуць адправіць у адстаўку. Афіцыйна гэта інфармацыя не пацьвярджаецца, але і не абвяргаецца.
Прадстаўніца Нацыянальнага парку, якая не пажадала афішаваць сваё імя, адмовілася пацьвердзіць пра звальненьне дырэктара:
«Вось калі будзе загад пра звальненьне дырэктара, тады і можна будзе казаць пра гэта як падзею. Але пакуль дырэктарам зьяўляецца Мікалай Бамбіза. Звычайна я не давяраю плёткам і чуткам. Калі ж я маю дакумэнт, тады і магу казаць і камэнтаваць. Цяпер камэнтаваць без дакумэнта нельга».
Эколяг, кандыдат біялягічных навук Георгій Казулька, які жыве ў Камянцы, блізу Белавескай пушчы, кажа, што цяпер Мікалая Бамбізу пераводзяць на іншае месца працы:
«Паводле маёй інфармацыі, пытаньне пра звальненьне Мікалая Бамбізы ўжо вырашанае і цяпер вядзецца яго перавод недзе на іншую пасаду ў прыпяцкі рэгіён».
Менскі эколяг Валер Дранчук кажа, што размова пра зьмену кіраўніка «Белавескай пушчы» вядзецца ужо даволі даўно:
«Цяпер новыя патрабаваньні часу. Пры правядзеньні прац у парку неабходна адкрытасьць для міжнародных структур. І таму размовы сапраўды маюць аснову. Калектыў зараз жыве ў чаканьні новага дырэктара».
Паводле Георгія Казулькі вынікі працы Мікалая Бамбізы маюць два бакі. З аднаго боку разьвіцьцё атрымала сфэра турызму. Але зь іншага за часам Бамбізы ў Пушчы пачалося высяканьне лесу. Таксама ў нацыянальным парку дазволілі паляваньне:
«Дырэктар Нацыянальнага парку „Белавеская пушча“ разумеў, што парк — гэта нешта кшталту гарадзкога парку. Нешта зьмяшанае з гарадзкім паркам і дзікай прыродай. Таму ён і праводзіў такую палітыку».
Эколяг адзначае, што ў Пушчы дзейнічала з сваімі інтарэсамі цэлая групоўка:
«Яны перасьледавалі толькі свае інтарэсы. Шмат што ламалася фактычна праз калена. Экалягічны мэнэджмэнт быў жахлівы. Шмат вялося расьледаваньняў эканамічнага кшталту. Асабліва абуральная справа з дыплёмам Рады Эўропы».
Падчас дырэктарства Мікалая Бамбізы Нацыянальны парк «Белавеская пушча» ў 2008 годзе страціла дыплём Рады Эўропы. «Белавеская пушча» атрымала яго ў 1997 годзе за папярэднія посьпехі ў справе захаваньня некранутай прыроды Белавескага рэліктавага лесу.

Цяпер новыя патрабаваньні часу. Пры правядзеньні прац у парку неабходна адкрытасьць для міжнародных структур.