Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Някляева атрымала першы ліст ад Уладзімера Някляева


Вольга Някляева
Вольга Някляева
17 cтудзеня жонка палітзьняволенага, былога кандыдата ў прэзыдэнты, паэта Ўладзімера Някляева Вольга атрымала першы ліст ад мужа. Ліст датаваны 12 студзеня. Лісты, якія спадар Някляеў пісаў раней, да Вольгі так і не дайшлі. Хоць адвакатка, якая сустракалася са сваім падабаронным яшчэ 29 сьнежня, казала, што лісты ён пісаў і адаслаў яшчэ да Новага году 7 лістоў.

Акрамя нейкіх асабістых момантаў, як распавяла Вольга, ён просіць кіпяцільнік і манікюрныя нажнічкі, якія яна ўжо перадавала мужу два тыдні таму. Яе насьцярожыла і фраза: «Мне паабяцалі, што возьмуць перадачу і ад цябе». З гэтага Вольга робіць выснову, што ня ўсе перадачы даходзяць. Да таго ж Някляеў просіць, каб Вольга перадала яму сала і сухафрукты. А гэтыя прадукты з 31 сьнежня забаронена перадаваць у СІЗА КДБ. Атрымліваецца, што вязьняў пра новаўвядзеньні не праінфармавалі. Вольга пажартавала: маўляў, падумае, што яна шкадуе…

Ліст на адной старонцы з агульнага сшытку. Напісаны, у адрозьненьне ад вершаў, вельмі разборліва і старанна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG